З тэмпературай – уваход № 4. Ляхавічанка пацікавілася, калі ў гарадской паліклініцы пачала працаваць «чырвоная зона»

Чарговы званок на гарачую лінію «ЛВ» тычыўся медыцынскай тэматыкі. Ляхавічанка пацікавілася, калі ў гарадской паліклініцы зноў пачала працаваць так званая «чырвоная зона».

За каментарыямі карэспандэнт раёнкі звярнуўся ва УАЗ «Ляхавіцкая ЦРБ».
– У сувязі з тым, што ў Ляхавіцкім раёне, як і ўвогуле па ўсёй краіне, назіраецца ўсплёск захворвання вострымі рэспіраторнымі інфекцыямі, а таксама згодна з рэкамендацыямі Міністэрства аховы здароўя палік-лінічны прыём праводзіцца як у чыс-тай зоне, так і ў зоне накшталт «чырвонай», якая была падчас эпідэміі каранавіруса. Раздзяленне ў Ляхавіцкай паліклініцы ўведзена з 12 лютага. Прычым для пацыентаў з прыкметамі ВРІ і павышанай тэмпературай цела такое заніраванне арганізавана як для дарослых – у аддзяленні ўрача агульнай практыкі (уваход № 4 у паліклініцы), так і для дзяцей – у дзіцячай кансультацыі, дзе, акрамя ўрачэбнага прыёму, можна здаць і аналізы. Такі прыём будзе дзейнічаць, пакуль не стабілі-зуецца сітуацыя з распаўсюджваннем вострых рэспіраторных інфекцый.
Не забывайце пра прафілактыку і захаванне супрацьэпідэмічнага рэжыму, – адзначае загадчык паліклінікі Анатолій Панько.
Акрамя таго, захоўваецца папярэдні запіс да ўрача як праз рэгістратуру, так і інтэрнэт-прапанову «Талон.бай», а таксама можна выклікаць урача на дом.
Галіна ЗАРЭЧНАЯ.