Доблесць, адвага і гонар. У Ляхавічах свята абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь адзначылі патрыятычна і ўрачыста

БОЛЬШ ФОТА ТУТ

Зраніцы ў райцэнтры на плошчы Леніна размясцілася выстава ваеннай тэхнікі і зброі, прадстаўленая ваеннаслужачымі слонімскай воінскай часці. Яна сабрала нямала гледачоў і стала сведчаннем тэхнічнасці і магутнасці беларускай арміі.

Мітынг «Доблесць, сіла, адвага і гонар» – знак глыбо-кай павагі да ўсіх, для каго Дзень абаронцаў Айчыны – прафесійнае свята. Кветкі да помніка загінулым салдатам-вызваліцелям – ушанаван-не памяці герояў Вялікай Айчыннай вайны.
Канцэрт «У славу Айчыны!», падрыхтаваны творчым калектывам гарадскога Дома культуры, стаў завяршальным акордам святочнай праграмы, прысвечанай 23 лютага. У зале – ваеннаслужачыя, землякі. Шчырыя віншаванні са святам мужнасці ў адрас людзей у пагонах гучалі ад кіраўніка дэпутацкага корпуса Юрыя Чаранкевіча, які ўручыў лепшым ваеннаслужачым узнагароды райвыканкама і райсавета дэпутатаў.
Для тых, хто стаіць на варце бяспекі і незалежнасці нашай краіны, – словы пашаны, павагі і, канешне, нумары мастацкай самадзейнасці ў выкананні калектываў ГДК, Ляхавіцкай дзіцячай школы мастацтваў і ANANKO DANCE SCHOOL.
У гэты дзень ваенна-пат-рыятычныя песні, танцы, тэатралізацыя перамяжоў-валіся з тэмай радасці жыцця пад мірным небам. Шчымліва-ўзрушана гучаў «Апошні палёт» памяці лётчыкаў – Герояў Беларусі ў выкананні народ-най арт-групы «ВІНС-акорд», а шчасце бесклапотнага дзя-цінства перадавалі юныя «зорачкі» клуба «Мурашнік» ГДК.
Гучнымі апладысментамі ацэнена выступленне госця праграмы – вакальнай групы «Бясконцасць» 8-й радыё-тэхнічнай брыгады ВПС і войскаў СПА Узброеных Сіл Беларусі.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.