Выбрана кіраўніцтва сельскіх Саветаў

7 сакавіка ў Ляхавіцкім раёне прайшлі першыя сесіі новавыбраных сельскіх Саветаў дэпутатаў. Адно з асноўных пытанняў на парадку дня – выбары старшынь сельскіх Саветаў дэпутатаў.
Усе даныя пра старшынь сельскіх Саветаў дэпутатаў, якія адначасова з’яўляюцца старшынямі адпаведных сельвыканкамаў, можна знайсці на афіцыйнай старонцы Ляхавіцкага райвыканкама (укладка «кіраўніцтва» – «сельвыканкамы»).