Юныя карэспандэнты Падлескай базавай школы наведалі рэдакцыю раённай газеты “Ляхавіцкі веснік”

Юныя карэспандэнты Падлескай базавай школы падчас акцыі “Дзень з прадпрыемствам” наведалі рэдакцыю раённай газеты “Ляхавіцкі веснік” і даведаліся, як у кожны дом пападаюць навіны.

На правах сапраўдных работнікаў рэдакцыі рабяты паспрабавалі стварыць кантэнт у сацсетках, рабіць якасныя фотаздымкі, пісаць матэрыялы.