За роднымі таварамі. Набываць тавары па крэдытнай лініі жыхары Ляхавіцкага раёна таксама могуць у магазінах райпо

З 4 студзеня Беларусбанк запусціў новы крэдыт «На родныя тавары»: крэдытуюцца выключна пэўныя тавары беларускіх вытворцаў пад 4 працэнты гадавых.

– Стаўка на ўвесь тэрмін крэдытавання застаецца фіксаванай. Крэдыт можна выкарыстаць на набыццё мэблі, бытавой тэхнікі, керамічнай пліткі, санітарна-тэхнічнага абсталявання. Таксама можна купіць веласіпеды, мапеды, матацыклы, мотаблокі, міні-трактары. Прычым узяць у крэдыт можна адразу некалькі тавараў. Такой магчымасцю у 2024 годзе скарысталіся 64 землякі. Агульная сума крэдытаў выдадзена на суму 415 957 рублёў. Нагадаю, сродкі па крэдыце безнаяўна пералічваюцца на рахункі прадаўцоў айчынных тавараў на падставе дакументаў на аплату тавараў, – расказвае загадчык сектара рознічнага і карпаратыўнага гандлю ЦБП № 117 ААТ «ААБ Беларусбанк» Наталля Праневіч.
Купляць тавары ў крэдыт гараджане і вяскоўцы могуць на выбар у магазінах любой формы ўласнасці.
– Набываць тавары па крэдытнай лініі жыхары Ляхавіцкага раёна таксама могуць у магазінах райпо. Алгарытм дзеянняў пакупніка наступны: неабходна прыйсці ў магазін і выбраць тавар з таго асартыменту, што знаходзіцца ў продажы, або заказаць па каталогу ці па папярэдняй заяўцы. Абавязковая ўмова – тавар павінен уваходзіць у пералік айчынных брэндаў, на якія праду-
гледжана крэдытаванне пад 4 працэнты. Дзевяць жыхароў раёна набылі тавараў на суму 11 300 рублёў, – расказвае галоўны спецыяліст аддзела эканомікі райвыканкама
Дзіяна Раманава.
Галіна КАНЬКО.