Не археалагічныя раскопкі. Чаму ў Коньках Ляхавіцкага раёна адсутнічала вада?

У групу газеты ў сацыяльнай сетцы ў «ВКонтакте» звярнуўся жыхар аграгарадка Конькі з нараканнем на пастаянныя раскопкі дарогі, якія вядуцца ў населеным пункце на вуліцы Кастрычніцкай. А з 20 сакавіка два дні вада наогул адсутнічала.

За каментарыем «ЛВ» звярнуўся ў КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ».
Начальнік участка водаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі Уладзімір Ракавец патлумачыў, што праблема існавала, але на сёння яна вырашана. Водаправод па уліцы Кастрычніцкай у Коньках уведзены ў строй у 80-я гады. За час адбыўся фізічны знос трубаправода, і 20 сакавіка зарэгістраваны яго парыў, які камунгасаўская брыгада ўхіляла. Пры раскопцы быў выяўлены нездавальняючы стан трубы і прынята рашэнне па яе замене. Аператыўна закупілі матэрыялы і прыступілі да замены аварыйнага ўчастка працягласцю каля 10 метраў. Па гэтай прычыне ў месцы выканання работ вада ў навакольных дамах два дні адсутнічала. Камунальнікі прыносяць прабачэнні за дастаўленыя нязручнасці. Добраўпарадкаванне ж дарогі пасля праведзеных работ будзе выканана трохі пазней, калі адбудзецца так званая ўсадка грунту.
Дарэчы, капітальны рамонт водаправода ў Коньках запланаваны на 2025-2026 гады.