Першы рэгіён нарошчвае экспарт. Сярод прадпрыемстваў Ляхавіцкага раёна, якія экспартуюць сваю прадукцыю ў Расійскую Федэрацыю — СААТ «Ляхавіцкі малочны завод»

Сярод прадпрыемстваў Ляхавіцкага раёна, якія экспартуюць сваю прадукцыю ў Расійскую Федэрацыю, найбольшы аб’ём прыпадае
на СААТ «Ляхавіцкі малочны завод».

Смачнае, карыснае, якаснае масла брэндаў «Ляхавічок» і «Прэзідэнт» даўно пакарыла гастранамічныя густы пакупнікоў у розных рэгіёнах Расіі. У суседнюю краіну прадпрыемства з Ляхавічаў адпраўляе масла кісласметанковае фасоўкай па 10, 180 і 360 грамаў, а салодкасметанковае выключна мініяцюрнай вагой – 10 грамаў.
Летась, напрыклад, у Расійскую Федэрацыю прададзена 1 491 тона масла вытворчасці Ляхавіцкага малочнага завода.