Асцярожна: бруцэлёз! На тэрыторыі дзяржаў, якія мяжуюць з Беларуссю, назіраецца пагаршэнне эпізаатычнай сітуацыі

На тэрыторыі дзяржаў, якія мяжуюць з Беларуссю, назіраецца пагаршэнне эпізаатычнай сітуацыі і распаўсюджанне такога захворвання, як бруцэлёз буйной рагатай жывёлы.

Фото с сайта https://probolezny.ru

Бруцэлёз – заанознае інфекцыйна-алергічнае захворванне, што перадаецца ад хворых, пераважна сельскагаспадарчых, жывёл чалавеку. Узбуджальнік інфекцыі – бактэрыі Brucella, валодае вялікай устойлівасцю да ўздзеяння нізкіх тэмператур, доўгі час захоўваецца ў харчовых прадуктах, у тым ліку, якія знаходзяцца ў маразільных камерах.
Асноўнымі крыніцамі інфекцыі для людзей з’яўляюцца авечкі, козы, буйная рагатая жывёла і свінні. Магчымай прычынай заносу заразнай хваробы могуць быць перамяшчэнне жывёл і прадукцыі жывёлагадоўлі, міграцыя дзікіх жывёл.
Чалавек заражаецца бруцэлёзам пры ўжыванні сырога малака ад хворых жывёл і прыгатаваных з яго малочных прадуктаў (сыр, масла, тварог), а таксама недастаткова праваранага і прасмажанага мяса. Заражэнне можа адбыцца і на вытворчасці, звязанай з апрацоўкай скуры і шэрсці, а таксама пры доглядзе хворых жывёл і праз прадметы, заражаныя іх выдзяленнямі (напрыклад, пры выкарыстанні гною ад хворых жывёл на прысядзібных участках).
Спецыялісты дзяржаўнай ветэрынарнай службы штогод право-
дзяць планавыя дыягнастычныя даследаванні сельскагаспадарчых жывёл на бруцэлёз.


Для прафілактыкі бруцэлёзу жывёл у асабістых падсобных гаспадарках неабходна выконваць наступныя правілы:
✓пастаноўка на ўлік у ветэрынарнай службе для атрымання ідэнтыфікацыйных бірак. У выпадку адсутнасці бірак і рэгістрацыі жывёл правядзенне дыягнастычных даследаванняў і продаж сельгаспрадукцыі будуць забаронены;
✓выкананне ветэрынарна-санітарных і заагігіенічных правілаў па кармленні, утрыманні, выкарыстання жывёл і іх догляду;
✓перамяшчэнне жывёл на тэрыторыі раёна (продаж, купля, здача на забой) без ветэрынарных дакументаў забараняецца. Ветэрынарнае пасведчанне на перамяшчэнне выдаецца з абавязковым правядзеннем агляду жывёлы.

Набываючы жывёл без суправаджальных ветэрынарных дакумен-
таў, вы рызыкуеце завезці хворую жывёлу на сваё падвор’е. Па ўсіх пытаннях прафілактыкі, рэгістрацыі, перамяшчэння і выпадкаў захворвання жывёл можна звярнуцца ў рабочыя дні з 8.00 да 17.00 у дзяржаўную лячэбна-прафілактычную ўстанову «Ляхавіцкая раённая ветэрынарная станцыя» па адрасе:
г. Ляхавічы, зав. Арлоўскага, 3 або па тэлефонах 6-07-44, 2-13-49.

Насельніцтву для папярэджання захворвання бруцэлёзам неабходна набываць прадукты ў строга ўстаноўленых месцах (рынкі, магазіны, міні-маркеты і г. д.); не дапускаць ужывання сырога малака, набытага ў прыватных асоб; мяса гатаваць невялікімі кавалкамі не менш за гадзіну.
Павел ХЕВУК, галоўны  ветэрынарны ўрач раёна.