З тысячай! У цэнтры банкаўскіх паслуг № 117 ААТ “ААБ Беларусбанк” г. Ляхавічы ўшаноўвалі юбілейнага кліента

Дырэктар ЦБП № 117 Леанід Лук’янчук уручае Надзеі Белавусавай падарунак.

На мінулым тыдні ў цэнтры банкаўскіх паслуг № 117 ААТ “ААБ Беларусбанк” ушаноўвалі юбілейнага кліента. Ляхавічанка Надзея Белавусава прыйшла ў ЦБП, каб падключыць інтэрнэт-банкінг, і нечакана для сябе апынулася ў цэнтры ўвагі. Менавіта яна стала тысячнай карыстальніцай гэтай запатрабаванай паслугі Беларусбанка ў Ляхавічах. Кіраўніцтва ЦБП і супрацоўнікі аддзела рознічнага бізнесу ўрачыста ўручылі жанчыне карту кодаў, дакументы і падарунак.

Дарэчы, як аказалася, “юбілярша” на заслужаным адпачынку, але гэта зусім не перашкаджае цікавіцца і карыстацца прагрэсіўнымі банкаўскімі тэхналогіямі, актыўна выкарыстоўваць безнаяўныя плацяжы.

Сёння ў раёне эмітавана 13,5 тысячы плацёжных картак Беларусбанка. На прадпрыемствах гандлю і сэрвісу дзейнічаюць 92 плацёжныя тэрміналы нашага банка, працуе 7 інфакіёскаў, арганізаваны 4 лаяліці-праекты, што прадугледжваюць скідкі пры аплаце за тавары трымальнікам плацёжных картак Беларусбанка. Так што разлічвацца “пластыкам” не толькі зручна, але і выгадна.

Сяргей САКОВІЧ,

начальнік аддзела рознічнага бізнесу ЦБП № 117 ААТ “ААБ Беларусбанк”

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *