У строй!

21 ліпеня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 364 “Аб звальненні ў запас ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы і рэзервістаў і прызыве грамадзян на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве ў жніўні-лістападзе 2014 года”. На падставе Указа і артыкулаў 35,36 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб воінскім абавязку і воінскай службе”, Ляхавіцкі раённы выканаўчы камітэт 5 жніўня прыняў рашэнне № 670 “Аб чарговым прызыве грамадзян 1987-1996 гадоў нараджэння на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве ў жніўні-лістападзе 2014 года”.

Згодна рашэння, на службу ў гэты перыяд будуць прызваны грамадзяне Рэспублікі Беларусь мужчынскага полу, якім да дня прызыву споўнілася 18 гадоў, і якія не маюць права на адтэрміноўку ад прызыву, а таксама грамадзяне прызыўнога ўзросту, якія страцілі права на адтэрміноўку.

У рашэнні прадугле-джаны абавязак службовых асоб сельвыканкамаў, прадпрыемстваў і арганізацый, устаноў адукацыі, у якіх вядзецца персанальна-пярвічны ўлік прызыўнікоў, па патрабаванні райваенкамата апавяшчаць іх пра выклік на мерапрыемствы па прызыве, а таксама забяспечыць прызыўнікам магчымасць своечасовай яўкі па выкліку з захаваннем гарантый і кампенсацый для грамадзян у сувязі з выкананнем воінскага абавязку.

Калі грамадзяне Рэспублікі Беларусь мужчынскага полу, якім да дня прызыву споўнілася 18 гадоў, і якія не маюць права на адтэрміноўку, а таксама грамадзяне прызыўнога ўзросту, якія страцілі такое права, не атрымалі персанальную павестку для праходжання мерапрыемстваў па прызыве, ім неабходна прыбыць у Ляхавіцкі райваенкамат (г. Ляхавічы, вул. Чкалава, 8, каб. № 5) з 1 верасня па 28 лістапада 2014 года. Пры сабе трэба мець дакументы, што сведчаць асобу.

Дарэчы, у райваенкамаце нагадалі, што згодна артыкула 39 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб воінскім абавязку і воінскай службе”, грамадзяне, якія без уважлівай прычыны не з’явіліся на мерапрыемствы па прызыве, лічацца ўхіляючыміся ад прызыву і прыцягваюцца да адказнасці ў адпаведнасці з заканадаўствам. Артыкул 435 Крымінальнага кодэкса прадугледжвае за гэта штраф або арышт на тэрмін да 6 месяцаў, абмежаванне ці пазбаўленне волі тэрмінам да 2 гадоў. Калі прызыўнік наўмысна нанёс сабе цялеснае пашкоджанне ці сімулюе хваробу і г.д., гэта караецца абмежаваннем ці пазбаўленнем волі на тэрмін да 5 гадоў.

Няяўка ў ваенкамат пагражае штрафам да 5 БВ, а парушэнне правілаў воінскага ўліку – ад 2 да 3 БВ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *