У кінатэатры “Кастрычнік” у Ляхавічах пачынаецца паказ доўгачаканага фільма «Чорны замак»

З 12 снежня ў кінатэатры “Кастрычнік” пачынаецца паказ доўгачаканага фільма «Чорны замак». Першы сеанс запрашае на паказ ужо сёння ў 17.20. Пакуль плануецца, што ў кінапракаце мясцовага кінатэатра фільм будзе значыцца да 25 снежня.

З 12 па 18 снежня кінасеансы прызначаюцца на 17.20. Магчымы і дадаковыя сеансы. Сачыце за афішамі ў афіцыйным акаунце “Кастрычніка” @kino.lyakhovichi

Паспейце паглядзець многаабяцальную прым’еру на вялікім экране!