У навагоддзя планаў шмат, асабліва дабрачынных

Пачынаецца напэўна самы цудоўны час. І ў гэту навагоднюю казку верыць кожны. Хтосьці чакае той самы навагодні цуд,
а хтосьці гатовы яго падарыць. Свята павінна заглянуць да кожнага дзіцяці, не расчараваць у калядным цудзе. Таму запрашаю ўсіх землякоў далучыцца да шэрага рэспубліканскіх, традыцыйных раённых дабрачынных акцый, якія дапамогуць гэтымі днямі стварыць навагодняе хараство.

Рэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці» ў Ляхавіцкім раёне дае старт дабрачынны канцэрт «Калі мы разам!», які пройдзе 16 снежня. Такую больш як дзесяцігадовую гісторыю цуда стварае народная эстрадная студыя «Экспрэс» і яе творчыя сябры. А землякі, што набылі квіткі на канцэрт, ахвяруюць сродкі раённаму цэнтру карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.
Напэўна, самыя маленькія ляхавічане і не толькі чакаюць,
калі галоўная гарадская ёлка запаліць свае агеньчыкі і запросіць на ўрачыстае адкрыццё. Гэта падзея адбудзецца 20 снежня.
Хочацца, каб па кожным адрасе, дзе выхоўваюцца дзеткі, атмасфера поўнілася радасцю ад падарункаў і сюрпрызаў. Абавязкова раённая ўлада завітае да выхаванцаў дамоў сямейнага тыпу. А для асаблівых дзетак будзе ладзіцца ранішнік «Казка навагодняя ў госці да нас стукаецца».
Для самых спрытных, дужых, кемлівых юных землякоў, якія праслаўляюць Ляхавіччыну на розных спартыўных стартах, пройдзе навагодні турнір «Мы выбіраем спорт».
Раённае дабрачыннае свята ў ГДК, калі казка ажывае на сцэне, адбудзецца 26 снежня.
Упершыню 8 студзеня ў аддзяленні комплекснай падтрымкі ў крызіснай сітуацыі і дзённага знаходжання ТЦСАН сваіх наведвальнікаў запросяць на калядны баль «Навагодні вернісаж» у рамках акцыі «Ад усёй душы!».
І гэта яшчэ не ўсё, у кожнай установе і на прадпрыемстве свае традыцыі, шыкоўныя акцыі пройдуць у кожнай з устаноў адукацыі.
А ўсіх землякоў у навагоднюю ноч 1 студзеня з 1.00 да 5.00 будзе чакаць танцавальная праграма «У рытмах Новага года», увечары таго ж дня будзе ладзіцца навагодняя дыскатэка. З 1 па 7 студзеня па вечарах будуць праходзіць прадстаўленні каля гарадской ёлкі. Кожны можа знайсці час для цудаў.
Алег Траццяк,
намеснік старшыні райвыканкама.