Рэйсы, пра якія марылі. У раёнцы зафіксавана
Значныя пераўтварэнні за апошнія тры дзесяцігоддзі адбыліся
і ў транспартным абслугоўванні насельніцтва. Прычым тычыцца гэта не толькі істотнага абнаўлення і перааснашчэння аўтапарка пасажырскага транспарту, але і павелічэння колькасці аўтобусных маршрутаў.
У раённай газеце «Ляхавіцкі веснік» за 29 снежня 1999 года было змешчана пісьмо жыхаркі вёскі Жарабковічы з просьбай дапамагчы ў тым, каб для жыхароў «жарабковіцкага напрамку» адкрылі рэйсы аўтобуса. «У наш бок
не ходзіць ні адзін аўтобус. Праўда, па выхадных днях адкрыты рэйс Баранавічы – Клецк, але курсіруе ён нерэгулярна. У буднія дні дабрацца да Ляхавіч ці прыехаць назад, асабліва пасля абеду, няма ніякай магчымасці… Мяркую, што выкажу думку ўсіх жыхароў нашага напрамку: вельмі добра было б, каб быў пушчаны рэйс Ляхавічы – Гулічы»…
Бясспрэчна, цяпер значна больш, у тым ліку і вясковых жыхароў, маюць уласны транспарт. Акрамя таго, сельгас-
прадпрыемствы (ААТ «Жарабковічы» не выключэнне) уласным транспартам прывозяць працаўнікоў гаспадаркі на работу. Плюс на маршрутах і школьныя аўтобусы. І, канешне, значна пашырылася і колькасць рэйсавых аўтобусных маршрутаў.
– За тыдзень – па аўторках, пятніцах, у суботу і нядзелю – у напрамку Гулічаў праходзіць 20 аўтобусных рэйсаў. Па аўторках па маршруце «Ляхавічы – Гулічы» ажыццяўляюцца два рэйсы, па маршруце «Ляхавічы – Жарабковічы» – адзін рэйс. У пятніцу зноў жа два рэйсы на Гулічы і адзін – на Жарабковічы.
У суботу і нядзелю, адпаведна, па два рэйсы ў Гулічы. Пастаянна маніторым сітуацыю, і скаргаў ад насельніцтва не паступае, – адзначае старшыня Жарабковіцкага сельвыканкама Ігар Віхноўскі.


