З хлебам!Больш за 80 ляхавіцкіх тысяч тон збожжа ў шчодрым беларускім караваі

Выдатна працавалі на жніве старшы камбайнер Васілій Шадура і камбайнер Максім Люкіш з СВК "Шлях новы".

Больш за 80 ляхавіцкіх тысяч тон збожжа ў шчодрым беларускім караваі гавораць пра многае. Пра тое, як старанна, з любоўю, шчыра, самааддана расцілі і ўбіралі хлеб нашы землякі. 50,7 цэнтнера з гектара – гэта выдатны паказчык ураджайнасці збожжавых. Шчыравалі ўсе, хто меў дачыненне на працягу года да гэтых важкіх цэнтнераў і тон: і на падрыхтоўцы глебы пад сяўбу, і на сяўбе, і на доглядзе пасеваў, і, канешне, на жніве. Тысячатонную мяжу па на-малотах перасягнулі сёлета ў раёне 26 экіпажаў збожжаўборачных камбайнаў, сярод якіх і маладзёжны экіпаж з СВК “Шлях новы” ў складзе старшага камбайнера Васілія Шадуры і камбайнера Максіма Люкіша: у іх без малога двухтысячатонны намалот.

Сёння лепшых з лепшых хлебаробаў ушаноўваюць на абласным фестывалі-кірмашы “Дажынкі-2014” у Пінску. Ганарымся нашымі землякамі, якія ўдастоены права звацца пераможцамі абласнога спаборніцтва на жніве. Гэта прыемны вынік вялікай працы рук нястомных, спрадвечнага клопату хлебаробаў. Чакаем з заслужанымі ўзнагародамі!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *