Кармавым угоддзям патрабуецца падкормка. На Ляхавіччыне працягваецца падкормка азімых культур

Снегу, якога сёлетняй зімой здарылася, як ніколі, шмат, у палях ужо амаль не засталося. Дзякуючы маючым месца лёгкім начным мінусам глеба ўсё яшчэ здольна трымаць сельскагаспадарчую тэхніку без крытычных для сябе пашкоджанняў. Чым і карыстаюцца працаўнікі сельскай гаспадаркі. Імкнуцца паставіць сабе на карысць літаральна кожную прыдатную для выхаду на ранневеснавое поле часіну. Калі не ўяўляецца магчымым працаваць цэлы дзень, не грэбуюць, напрыклад, выхадам у поле толькі ў першую яго палову. Сітуацыю дыктуе момант: знясіленым нядаўнімі маразамі азімым пасевам і плошчам шматгадовых травяных угоддзяў патрабуецца рэабілітацыйная падтрымка. Прасцей кажучы, мінеральная падкормка для ўдалага вегетацыйнага старту і як мага больш высокага ўраджайнага фінішу.
Некаторыя сельгаспрадпрыемствы нашага раёна паспелі падкарміць частку сваіх азімых гектараў. Напрыклад, ААТ «Жарабковічы», якое прайшлося азотнымі тукамі па больш як паўтары сотні гектараў азімага рапсу.
– Удала выкарысталі момант: пакуль можна было без пашкоджання працаваць на рапсе – працавалі. Трываласць палеткаў шматгадовых траў уяўляе дастаткова большую велічыню, і пакуль ёсць магчымасць – «трымаемся за траву». Чым больш будзе зроблена зараз, тым меншыя аб’ёмы работ застануцца на перыяд яравога піку, калі і падрыхтоўка глебы, і сяўба, і іншыя неабходныя веснавыя клопаты забяруць у вяскоўцаў увесь працоўны час, вытворчыя сілы і рэсурсы. Адкладваць – сабе шкодзіць, – тлумачыць сітуацыю машыніст раскідвальніка мінеральных удабрэнняў Андрэй Дзянішчык.
Між іншым, ужо падкормленыя «Жарабковічамі» 160 рапсавых гектараў
іменна яго падрадам. Калі ж працаваць на рапсе без страты вытворча-выканальніцкай якасці не стала магчыма, механізатар атрымаў каманду засяродзіцца на шматгадовых.
– За час работы з РУМам і з улікам сёняшняга дня, думаю, атрымаецца падкарміць 600 гектараў травы. Сёння працуем «каліем па люцэрне». З даным палеткам плошчай прыкладна ў 120 гектараў будзе і завершана, – працягвае паглыбляць карэспандэнтаў у
вытворчы працэс механізатар.
Можна дабавіць, што ўсе трактары ААТ «Жарабковічы», якія працуюць ці будуць працаваць у полі, абсталяваны навігацыйнымі прыладамі. Для большай дакладнасці работ, эканомнасці расходавання, у даным выпадку тукаў, зручнасці выканання палявых працэсаў механізатараў.
Іван КАВАЛЕНКА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.



