Падрыхтоўчая стратэгія і пасяўная тактыка. На пасяджэнні Ляхавіцкага райвыканкама разгледзелі падрыхтоўку да правядзення веснавых палявых работ, нарыхтоўку кармоў і ўборку ўраджаю

Аграрыі ва ўсю рыхтуюцца да пасяўной кампаніі. На неабходнасці выверанага рэальнага планавання на кожным этапе падрыхтоўкі і сяўбы акцэнтаваў увагу старшыня райвыканкама Мікалай Мароз падчас разгляду аднаго з пытанняў парадку дня сакавіцкага пасяджэння райвыканкама. Датычылася яно падрыхтоўкі сельгасарганізацый Ляхавіччыны да правядзення веснавых палявых работ, нарыхтоўкі кармоў і ўборкі ўраджаю.
Першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Васілій Пыжык прааналізаваў якасць падрыхтоўчых работ сельгасарганізацый Ляхавіччынны.

Задачы пастаўлены, і яны вырашальныя
84 580 тон збожжа (110 працэнтаў да 2025 года), 103 800 тон цукровых буракоў (115 працэнтаў да ўзроўню мінулага года), 14 700 тон алейнага насення рапсу (у паўтара раза больш, чым летась),
4 070 тон ільновалакна, 3 595 тон бульбы – такі ўраджай павінны сабраць аграрыі нашага раёна, а таксама нарыхтаваць 82 125 тон травяных кармоў. Васілій Пыжык падкрэсліў, што задача хоць і складаная, аднак выканальная. Для гэтага неабходна якасна і ў аптымальныя тэрміны правесці ўсе работы, узмацніць працоўную дысцыпліну. Для забеспячэння запланаванага аб’ёму вытворчасці праведзены шэраг работ мінулай восенню. Гліфасатзмяшчальныя гербіцыды ўнесены на плошчы 10 985 гектараў – 120 працэнтаў да плана, ворыва зябліва праведзена на плошчы 14 441 гектар (132 пра-
цэнты да плана). Разам з тым, па словах першага намесніка старшыні райвыканкама, ЗТАА «Белдан» забяспечыла з восені аб’ём ворыва ў межах толькі 23 працэнтаў, ААТ «Шлях новы» – 53 працэнтаў, «Нача» –
55 працэнтаў, ЗАТ «Белпрампрыбор» – 55 працэнтаў. Кіраўнікам названых сельгаспрадпрыемстваў неабходна арганізаваць работу такім чынам, каб выправіць недапрацоўкі.

Увага на ўдабрэнні і абарону раслін
Абараніць зерне ў раллі ад шкоднікаў – спрацаваць на добры ўраджай. У раёне восенню 2025 года азімыя збожжавыя праполаты на плошчы 42,8 працэнта да плошчаў, адведзеных пад збожжа. Менш за ўсё азімых праполата ў СУП «Белазем’е» – 23 працэнты, ААТ «Шлях новы» – 26 працэнтаў. Пакуль ніводнага гектара не апрацавалі ў СУП «Ліпнянка», дзе, па словах Васілія Пыжыка, па стане на 6 сакавіка гаспадарка не забяспечана прэпаратамі для хімпраполкі.
Падчас маніторынгу (з адборам маналітаў), праведзенага раённай інспекцыяй па насенняводстве, каранціне і абароне раслін, устаноўлена, што стан азімых здавальняючы. Масавай гібелі
не назіраецца, кантроль будзе прадоўжаны. Сродкі абароны раслін набываюцца сельгаспрадпрыемствамі за кошт уласных сродкаў. Па стане на 6 сакавіка забяспечанасць пратравамі ў раёне складае 72 працэнты. Найменшы працэнт у ААТ «Нача» (43 працэнты), «Жарабковічы» (47 працэнтаў). У наяўнасці па раёне 57,8 працэнта мінеральных удабрэнняў. Нізкі ўзровень па назапашванні міне-
ральных удабрэнняў (менш за 70 працэнтаў) фіксуецца ва ўсіх гаспадарках раёна, акрамя СВК «Ляхавіцкі» (96,1 працэнта).

Травам – абнаўленне
Згодна з распрацаванымі планамі, пад сяўбу яравых культур адведзена ў раёне 17 625 гектараў, цукровых буракоў –
1 800 гектараў, ільну – 2 650 гектараў, кукурузы на сілас – 6 800 гектараў, на зерне – 2 100 гектараў.
Аналізуючы вынікі мінулага года, Васілій Пыжык адзначыў, што для нарошчвання вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі раёну неабходна павялічваць аб’ёмы нарыхтоўкі сенажу. На сёлета пастаўлена задача нарыхтаваць каля 126 500 тон сенажу і зернесенажу, 155 000 тон сіласу, 3 500 тон сена. Акрамя таго, з мэтай павышэння прадукцыйнасці шматгадовых траў на пашы, насычэння іх бабавовым кампанентам люцэрны неабходна пасеяць на плошчы не менш за 950 гектараў. Васілій Пыжык нагадаў, што за мінулую пяцігодку плошчы люцэрны павялічыліся ў 2,5 раза. Калі гаварыць пра насенне, то на сяўбу-2026 для ўсіх гаспадарак раёна патрабуецца 21 тона люцэрны, у наяўнасці пакуль 38 працэнтаў. Яшчэ адна важная тэма – павышэнне прадукцыйнасці пашавых угоддзяў. У раёне неабходна перазалужыць не менш за 2 000 гектараў нізкапрадукцыйных пашаў і сенакосаў.

Палям патрабуецца эліта
Яшчэ адзін значны складнік паспяховай веснавой пасяўной кампаніі –
забяспечанасць насеннем. Васілій Пыжык канстатаваў, што ў цэлым гаспадаркі Ляхавіччыны маюць у неабходнай колькасці насенне збожжавых і зернебабовых культур, ільну, бульбы. Пільная ўвага на набыццё насення яравых збожжавых вышэйшай рэпрадукцыі. Усімі гаспадаркамі будзе набыта 149,6 тоны насення эліты.

Тэхніка на паверцы
Да 1 сакавіка неабходна было забяспечыць гатоўнасць тэхнікі для правядзення веснавых палявых работ не ніжэй 95 працэнтаў. З 264 трактароў, якія налічваюцца ў раёне няспраўныя 6 адзінак. З 42 энерга-насычаных трактароў няспраўны толькі адзін – у «Шляху новым». Поўнасцю гатовы да выхаду ў поле камбінаваныя глебаапрацоўчыя і глебапасяўныя агрэгаты, машыны для ўнясення мінеральных і арганічных удабрэнняў, плугі, самаходныя энергетычныя сродкі, культыватары і іншыя. Усяго па некалькі адзінак тэхнікі не хапае да стапрацэнтнай гатоўнасці сярод культыватараў, сеялак для цукровых буракоў і кукурузы, бульбасаджалак, пагрузчыкаў.

Васілій Пыжык адзначыў, што тэхніку, неабходную
для палявых веснавых работ, трэба паступова здымаць
з захоўвання і выводзіць на лінейку гатоўнасці з абавязковым афармленнем актаў. Тэхніку, якая пакуль незапатрабавана,
варта дапрацаваць і аформіць яе кансервацыю. Прадаўжаюць работу і мабільныя рэйдавыя групы, якія сочаць за ходам рамонту і захоўваннем сельгастэхнікі з фотафіксацыяй. Па выяўленых парушэннях выдаюцца рэкамендацыі, частка парушэнняў ухілялася падчас маніторынгу.
Зразумела і патрабаванне старшыні райвыканкама да аграрыяў раёна: прытрымлівацца правільнай пасяўной тактыкі, своечасова і ў поўнай гатоўнасці працаваць у полі – араць, сеяць, апрацоўваць глебу, даглядаць пасевы, каб сабраць дастойны ўраджай-2026.

Галіна КАНЬКО.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.