Загадчык рэнтгеналагічнага аддзялення ЦРБ: «Ляхавіччына — раён, дзе надаецца значная ўвага медыцынскаму абслугоўванню»
Сяргей ПАМАЗАНСКІ, загадчык рэнтгеналагічнага
аддзялення Ляхавіцкай ЦРБ:
– Ляхавіччына для мяне як чалавека – усё жыццё.
Як для спецыяліста – раён, дзе надаецца значная ўвага медыцынскаму абслугоўванню. У нас у горадзе і сельскіх населеных пунктах прадастаўляецца шырокі спектр паслуг, што гаворыць пра даступнасць медыцыны. З кожным годам ЦРБ папаўняецца новым сучасным абсталяваннем, пашыраецца матэрыяльна-тэхнічная база ўстаноў аховы здароўя. У раённай бальніцы ёсць свой камп’ютарны тамограф. Лічу, што для маладых спецыялістаў створаны спрыяльныя і камфортныя ўмовы для работы, вырашаецца жыллёвае пытанне, у райбальніцы на высокім узроўні настаўніцтва. Працую амаль 20 гадоў і з дня ў дзень усё больш адчуваю прыцягненне сваёй малой радзімы, разумею, што патрэбен землякам, ганаруся сваімі калегамі. Атрымліваў розныя прапановы працаваць у іншых гарадах, але не ўяўляю сваё жыццё без Ляхавічаў і землякоў. Тут усё сваё
і ўсе свае, родныя, блізкія.

