Бюджэтнае «плячо» для юных спартсменаў Ляхавіцкі райвыканкам прыняў рашэнне назначыць стыпендыю пяці спартсменам – выхаванцам ДЮСШ, якія прадаўжаюць навучанне ў «Стайках» і вучылішчах алімпійскага рэзерву.
Ляхавіцкі раённы выканаўчы камітэт прыняў рашэнне назначыць стыпендыю пяці спартсменам – выхаванцам ДЮСШ, якія прадаўжаюць навучанне ў рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі «Стайкі»і вучылішчах алімпійскага рэзерву.
Гэтыя юнакі і дзяўчаты – гонар не толькі спартшколы, але
і нашага раёна. Іх прозвішчы гучаць на абласных і рэспубліканскіх спаборніцтвах у якасці не толькі ўдзельнікаў, а і пераможцаў. А, між іншым, яны зусім юныя, і, хочацца спадзявацца, галоўныя перамогі ў іх яшчэ наперадзе. І, безумоўна, падтрымка, у тым ліку фінансавая, нашым маладым землякам вельмі дарэчы.
У 2024 годзе Эмілія Ксёнжык (дзяўчына, нагадаем, бронзавы прызёр II Гульняў краін СНД) заняла 3-е месца ў чэмпіянаце Рэспублікі Беларусь па дзюдо сярод мужчын і жанчын у вагавай катэгорыі да 57 кілаграмаў.
Цімур Плеўскі заваяваў 3-е месца ў Алімпійскіх днях моладзі Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы сярод юнакоў і дзяўчат 2007-2008 гадоў нараджэння ў спартыўнай хадзьбе на 10 000 метраў.
У першынстве Рэспублікі Беларусь па дзюдо ў праграме «Кубак В. М. Сянкевіча» сярод моладзі 2002–2006 гадоў нараджэння ў Мацвея Анікея – 3-е месца ў вагавай катэгорыі да 60 кілаграмаў, у Аляксандры Байрашэўскай – 3-е месца ў вагавай катэгорыі
да 52 кілаграмаў.
На рахунку Аліны Байрашэўскай – 3-е месца ў чэмпіянаце Рэспублікі Беларусь па самба сярод мужчын і жанчын у вагавай катэгорыі да 59 кілаграмаў.
Стыпендыі прызначаны ў памеры ад 1,3 да 0,7 бюджэту пражытачнага мінімуму для працаздольнага насельніцтва (ад 569 да 306 рублёў) і будуць выплачвацца штомесяц за кошт сродкаў раённага бюджэту
са студзеня па снежань 2025 года.






