Для пацыентаў з ВРВІ – асобны ўваход. З 5 лютага паліклініка Ляхавіцкай ЦРБ перайшла на абслугоўванне па зонах – чыстай і чырвонай

Як і прагназавалі медыкі, на пачатку лютага адбыўся чарговы пад’ём захворвання вострымі рэспіраторнымі віруснымі інфекцыямі.

Таму зноў у зоне павышанага попыту сродкі індывідуальнай абароны: маскі, пальчаткі, дэзынфіцыруючыя сродкі, вітамінныя прэпараты. На масачны рэжым, арганізацыю чыстай і чырвонай зоны пераходзяць установы аховы здароўя.
– З 5 лютага паліклініка Ляхавіцкай ЦРБ перайшла на абслугоўванне па зонах – чыстай і чырвонай (для пацыентаў з прыкметамі вострых рэспіратор-ных інфекцый). Такую рэкамендацыю на перыяд пад’ёму ВРІ атрымалі ад Міністэрства аховы здароўя. Як і ў «кавідны час», для пацыентаў з прыкме-тамі ВРВІ прадугледжаны ўваход № 4, прыём право-дзіцца ў кабінеце № 27. Акрамя прыёму ўрача агульнай практыкі, у чырвонай зоне арганізавана рабочае месца лабаранта, які бярэ аналіз крыві. Што тычыцца работы рэнтгенкабінета, то па накіраванні ўрача прыём пацыентаў з прыкметамі ВРВІ ажыццяўляецца строга па графіку: з 9.30 да 10.30. Заніраванне арганізавана і ў дзіцячай кансультацыі паліклінікі. Рэкамендуем пацыентам з прыкметамі ВРВІ абавязкова карыстацца маскамі і іншымі сродкамі абароны, – расказвае загадчык паліклінікі Анатолій Панько.

Галіна ЗАРЭЧНАЯ.