Рашэнне суда можа быць абскарджана

У выпадку нязгоды аднаго боку з рашэннем суда, ён мае права ў 10-дзённы тэрмін з дня вынясення рашэння падаць касацыйную скаргу ці касацыйны пратэст. Яны, як правіла, адрасуюцца ў суд касацыйнай інстанцыі, але падаюцца ў суд, што вынес рашэнне.
Існуюць падставы да адмовы ў прыняцці касацыйнай скаргі ці касацыйнага пратэсту. Да іх адносіцца пропуск устаноўленых Грамадзянскім працэсуальным кодэксам тэрмінаў, калі адмоўлена ў яго аднаўленні; калі судовая пастанова не падлягае аб-скарджванню ці апрэтаставанню ў сілу закона; калі асоба не мае права на абскарджванне або апратэставанне.
Змест касацыйнай скаргі ці касацыйнага пратэсту павінен адпавядаць патрабаванням, што прад’яўляюцца да працэсуальнага дакумента, а таксама ўтрымліваць:
– указанне на рашэнне, якое абскарджваецца ці апратэстоўваецца, і найменаванне суда, што вынес рашэнне;
абгрунтаванне няправільнасці рашэння, а таксама просьбу асобы, якая падае скаргу ці пратэст;
указанне аб абспрэчваемай суме па маёмасных справах;
пералік пісьмовых матэрыялаў, якія прыкладаюцца да скаргі ці пратэсту.
Касацыйная скарга падпісваецца касатарам ці яго прадстаўніком, касацыйны пратэст – пракурорам.
Суд першай інстанцыі пасля прыняцця касацыйнай скаргі ці касацыйнага пратэсту абавязаны не пазней наступнага дня накіраваць юрыдычна зацікаўленым у зыходзе справы асобам копіі скаргі ці пратэсту і пісьмовых матэрыялаў, што прыкладаюцца да іх, а таксама паведаміць юрыдычна зацікаўленым у зыходзе справы асобам пра час і месца разгляду скаргі ці пратэсту, а па зыхо-дзе тэрміну, устаноўленага для іх падачы, накіраваць справу ў суд касацыйнай інстанцыі і назначыць там яе разгляд у межах месячнага тэрміну з дня накіравання.
Да ўступлення рашэння ў законную сілу справа нікім не можа быць запатрабавана з суда. Юрыдычна за-цікаўленыя ў зыходзе яе асобы маюць права знаёміцца ў судзе з матэрыяламі і паступіўшымі касацыйнымі скаргамі ці касацыйнымі пратэстамі. Пракурор мае права знаёміцца з матэрыяламі справы і ў тым выпадку, калі ён у ёй не ўдзельнічаў.
Юрыдычна зацікаўленыя ў зыходзе справы асобы маюць права прадставіць пярэчанні на касацыйную скаргу ці касацыйны пратэст з прыкладаннем дакументаў, што пацвяр-джаюць гэтае пярэчанне, суду першай інстанцыі да накіравання справы ў суд касацыйнай інстанцыі ці непасрэдна ў апошні да пачатку ці ў працэсе разгляду справы. Прычым, пярэчанні і прыкладаемыя да іх пісьмовыя матэрыялы павінны быць пададзены з копіямі па колькасці юрыдычна зацікаўленых у зыходзе справы асоб.
Суістцы, суадказнікі і трэція асобы, якія выступаюць у працэсе на баку касатара, ва ўстаноўлены кодэксам тэрмін для абскарджвання рашэння могуць падаваць суду заяву аб далучэнні да касацыйнай скаргі. Такая заява дзяржаўнай пошлінай не аплачваецца. Аднак, калі патрабаванні названых асоб не супадаюць з патрабаваннямі касатара, заява павінна афармляцца як асобная касацыйная скарга і аплачвацца дзяржпошлінай.
Асоба, якая падала касацыйную скаргу, мае права адмовіцца ад яе ў судзе касацыйнай інстанцыі да вынясення судовай пастановы. Пракурор, які прынёс касацыйны пратэст, мае права адазваць яго ў судзе касацыйнай інстанцыі да пачатку судовага пасяджэння. Гэта пісьмо пракурора далучаецца да справы, а пратэст вяртаецца пракурору.
Суд касацыйнай інстанцыі выносіць пастанову, якой спыняе касацыйнае выкананне. Яно спыняецца, калі рашэнне не абскарджана іншымі асобамі; калі касацыйная скарга ці касацыйны пратэст прыняты з парушэннем патрабаванняў Грамадзянскага працэсуальнага кодэкса, а таксама ў выпадку спынення працягу справы на падставах, прадугледжаных кодэксам, калі рашэнне не аб-скарджана іншымі асобамі ці не апратэставана пракурорамі. Суд выносіць пастанову аб спыненні касацыйнай справы.
Адмова істца ад іску, прызнанне іску адказчыкам і міравое пагадненне бакоў, якое адбылося пасля падачы касацыйнай скаргі ці касацыйнага пратэсту, прадстаўляюцца суду другой інстанцыі ў пісьмовай форме. Да прыняцця адмовы ад іску, прызнання іску ці зацвярджэння міравога пагаднення суд тлумачыць істцу ці бакам вынікі іх працэсуальных дзеянняў, што павінна знайсці адлюстраванне ў заявах ці міравым пагадненні.
Пры прыняцці адмовы істца ад іску ці зацвярджэнні міравога пагаднення бакоў суд касацыйнай інстанцыі адмяняе вынесенае рашэнне і спыняе вытворчасць па справе. Пры-знанне іску адказчыкам можа быць прынята судом, калі ў судовым пасяджэнні прысутнічаюць усе асобы, якія маюць непасрэдны інтарэс у зыходзе справы. У гэтым выпадку суд адмяняе рашэнне па справе і выносіць новае. Калі суд не прымае адмовы істца ад іску, прызнанне іску адказчыкам ці зацвярджэнне міравой згоды бакоў, ён прымае наконт гэтага пастанову і разглядае справу ў касацыйным парадку.
Пасля атрымання справы суддзя суда касацыйнай інстанцыі правярае захаванне парадку падачы касацыйнай скаргі ці касацыйнага пратэсту, падрыхтаванасць справы да разгляду.
Наталля БУДНІК, старшыня суда Ляхавіцкага раёна.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *