Агульная памяць у кожнай літары. Патрыятычныя праекты да 80-годдзя Вялікай Перамогі аб’ядналі школьнікаў з Беларусі і Расіі

Навучэнцы СШ № 2 г. Ляхавічы прынялі ўдзел у міжнародным праекце «Наша агульная справа». Школьнікі з дзвюх братэрскіх краін да юбілею Перамогі ствараюць рукапісную копію рамана Барыса Васільева «У спісах не значыўся», прысвечанага подзвігу абаронцаў Брэсцкай крэпасці. Плануецца зрабіць два экзэмпляры такой кнігі –
для Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.
Права паўдзельнічаць у напісанні кніжных старонак атрымалі самыя граматныя і старанныя вучні рознага ўзросту, якія, акрамя іншага, маюць прыгожы почырк.
На рахунку ляхавіцкіх рабят – больш за 30 старонак рукапіснай кнігі,
якія ўжо адправіліся ў Санкт-Пецярбург, дзе будуць чакаць пераплёту.