Сёння – Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі
Дарагія землякі!
Прыміце віншаванні з Днём яднання народаў Беларусі
і Расіі!
Дзяржаўнае свята, якое ўжо больш за два дзесяцігоддзі традыцыйна адзначаецца 2 красавіка, з’яўляецца сімвалам духоўнай роднасці, праверанага часам шчырага сяброўства і ўзаемнай падтрымкі славянскіх народаў.
Саюзная дзяржава – яскравае сведчанне паспяховай рэалізацыі многіх праектаў, дзякуючы якім паглыбляецца супрацоўніцтва Беларусі і Расіі. Ляхавіцкі раён мае знешнегандлёвыя сувязі з многімі рэгіёнамі Расійскай Федэрацыі. Мы плённа супрацоўнічаем у аграпрамысловым комплексе, навуцы і адукацыі, культуры і маладзёжнай палітыцы.
Мы свята захоўваем і аберагаем нашу агульную культуру і гісторыю. У маі разам урачыста адзначым 80-годдзе Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне – найважнейшую дату ў жыцці беларускага і расійскага народаў як памяць пра подзвіг, які стаў прыкладам адзінства, стойкасці і згуртаванасці.
Дарагія ляхавічане! Няхай у нашым агульным доме заўсёды будуць мір, шчасце, згода і дабрабыт. Жадаем моцнага здароўя, аптымізму і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні!
РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ. РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.

