Пэўны ўклад у развіццё і ўмацаванне беларуска-расійскіх адносін, у тым ліку ў гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва, уносіць і Ляхавіччына

Пэўны ўклад у развіццё і ўмацаванне беларуска-расійскіх адносін, у тым ліку ў гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва, уносіць і Ляхавіччына.

Расійская Федэрацыя застаецца асноўным эканамічным партнёрам Ляхавіцкага раёна. Як паведамілі ў аддзеле эканомікі райвыканкама, у мінулым годзе на долю Расіі прыпала амаль 53 працэнты ўсяго знешнегандлёвага тавараабароту Ляхавіцкага раёна.

Прычым ад агульнай колькасці экспартуемых Ляхавіччынай тавараў,
58 працэнтаў адпраўляецца менавіта ў расійскія рэгіёны. 29 працэнтаў імпартных тавараў прыпадаюць на вытворцаў з Расіі.
Што ж наша найбольш запатрабавана ў розных рэгіёнах Расіі? Папулярныя ляхавіцкія плодаагароднінныя кансервы ад ААТ «Ляхавіцкі кансервавы завод», малочная прадукцыя СААТ «Ляхавіцкі малочны завод», дабаўкі для кармлення жывёлы ТАА «Фермент», будаўнічыя дэталі з пластмасы ТАА «ЮстаПласт», апаратура электрычная і арматура ізалюючая для электрычных машын ТАА «Трансэлектракамплект», агародніна ад райпо.
У аддзеле эканомікі расказалі, што найбольшы працэнт ляхавіцкага экспарту прыпадае на малочны завод.
Па-ранейшаму запатрабавана ў расійскіх пакупнікоў сметанковае масла. Калі гаварыць пра кансервавы завод, то ў расійскіх пакупнікоў у прыярытэце агароднінныя кансервы для першых страў, а таксама абедзенная група.
Спрабуюць выходзіць на расійскі рынак і іншыя прадпрыемствы і арганізацыі рознай формы ўласнасці.
Галіна КАНЬКО.