Зроблена для землякоў. На пасяджэнні дзявятай сесіі раённага Савета дэпутатаў гаварылі пра дзейнасць райсавета дэпутатаў у 2024 годзе і стане спраў на падведамаснай тэрыторыі
Работа райсавета дэпутатаў накіравана на вырашэнне сацыяльных, эканамічных і палітычных пытанняў мясцовага значэння, зыходзячы з інтарэсаў дзяржавы і інтарэсаў жыхароў Ляхавіччыны. Пра гэта ў тым ліку гаварыў кіраўнік дэпутацкага корпуса раёна Юрый Чаранкевіч на пасяджэнні дзявятай сесіі раённага Савета дэпутатаў дваццаць дзявятага склікання падчас сваёй справаздачы аб дзейнасці райсавета дэпутатаў у 2024 годзе і стане спраў на падведамаснай тэрыторыі.

Будні райсавета
Райсавет дэпутатаў у гэтым складзе працуе крыху больш за год. І за гэты час на рахунку народных абраннікаў нямала зробленага для выбаршчыкаў і для Ляхавіцкага раёна. Дэпутаты прымалі непасрэдны ўдзел у сходах грамадзян па вырашэнні пытанняў мясцовага значэння, у штомесячных адзіных днях інфармавання, пастаянна ўзаемадзейнічалі з выбаршчыкамі на асабістых прыёмах. А 17 студзеня гэтага года прайшоў адзіны дзень прыёму грамадзян дэпутатамі райсавета.
– У 2024 годзе ў райсавет дэпутатаў паступіла 35 зваротаў (з якіх 14 падчас праводзімых мною прамых тэлефонных ліній), якія тычыліся працаўладкавання, добраўпарадкавання населеных пунктаў, стану дарог, якасці жыллёва-камунальных паслуг і іншага. Пытанні былі аператыўна накіраваны ў адпаведныя службы і разгледжаны ва ўстаноўленыя тэрміны, – расказаў кіраўнік дэпутацкага корпуса.
Дзеючы дэпутацкі корпус раёна – гэта актыўныя, неабыякавыя, кампетэнтныя, уважлівыя прадстаўнікі заканадаўчай улады, на чыім рахунку нямала добрых спраў на карысць Ляхавіччыны. У кастрычніку мінулага года дэпутаты і члены Маладзёжнага парламента пры райсавеце дэпутатаў далучыліся да экалагічнай акцыі «Дай лесу новае жыццё!» і на ўчастках Востраўскага лясніцтва высадзілі 8 000 саджанцаў сасны і бярозы.
Дэпутацкія прыёмы, на якія паступіла шэсць зваротаў ад выбаршчыкаў (па кожным дадзены растлумачэнні), работа ў пастаянна дзеючай камісіі па каардынацыі работы па садзей-
нічанні занятасці насельніцтва Ляхавіцкага раёна, удзел у разнастайных дабрачынных акцыях і грамадска значных мерапрыемствах – толькі частка спраў, дзе паўдзельнічала
дэпутат па Кальцавой выбарчай акрузе № 1 Вольга Анікей.
– Аналіз сітуацый з выездам на месца, непасрэдныя сустрэчы
з выбаршчыкамі дазваляюць правільна ацаніць прынятыя рашэнні, убачыць праблемы, вызначыць шляхі іх вырашэння. Многія пытанні, якія ўздымаюць землякі, перамяжоўваюцца з маёй працоўнай дзейнасцю, а я з’яўляюся старшынёй раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК, – адзначае Вольга Анікей.
З клопатам пра чалавека
Спыніўся Юрый Чаранкевіч і на сацыяльна-эканамічным развіцці раёна. Калі азірнуцца назад, прааналізаваць лічбы і паказчыкі, то варта адзначыць, што, нягледзячы на няпростыя ўмовы, санкцыі,
у раёне нарошчвалі эканамічныя магчымасці. Вынікі работы за год паказваюць, што эканоміка спрацавала з апераджэннем устаноўленых прагнозных заданняў па большасці паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця.
Што тычыцца стварэння камфортных умоў для жыцця, работы і самарэалізацыі чалавека, то і тут нямала плюсаў.
– Ляхавіччына – гэта перш за ўсё людзі, якія стаяць за ўсімі поспехамі і дасягненнямі раёна. І клопат пра людзей таксама адзін з напрамкаў работы ўлады розных узроўняў, дэпутацкі корпус не выключэнне, –
падкрэсліў Юрый Чаранкевіч.
Ён спыніўся на асноўных аспектах дэмаграфічнай сітуацыі. На жаль, захоўваецца тэндэнцыя змяншэння колькасці насельніцтва: за апошнія пяць гадоў колькасць жыхароў раёна зменшылася на 3 381 чалавека. Аднак ёсць і станоўчыя дэмаграфічныя моманты. Павелічэнне колькасці мнагадзетных сем’яў – адзін з іх. На сёння ў Ляхавіцкім раёне пражывае 373 мнагадзетныя сям’і.
Размова ішла пра развіццё сферы адукацыі, дзе прыярытэтнымі з’яўляюцца ўдасканаленне сістэмы профільнага навучання, падтрымкі адораных навучэнцаў, патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення. Дарэчы, летась на фінансаванне галіны «адукацыя» выдаткавана каля 26 мільёнаў рублёў, з якіх
600 тысяч на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы.
Закрануты асноўныя здабыткі і акрэслены задачы, што стаяць перад медыцынай, сацыяльнай службай, культурай, спортам і турызмам.
На парадку дня – парадак
Пяцігодка якасці і Год добраўпарадкавання ставяць сур’ёзныя задачы, у тым ліку ў пытаннях навядзення парадку. На гэтым акцэнтаваў увагу старшыня райсавета дэпутатаў. Сельвыканкамы прадаўжаюць работу па скарачэнні колькасці пустуючых і старых дамоў у аграгарадках і вёсках, актыўна добраўпарадкуюцца населеныя пункты, удасканальваецца вулічнае асвятленне. Сваю эфектыўнасць на тэрыторыі раёна паказалі і грамадзянскія ініцыятывы. Юрый Чаранкевіч падкрэсліў, што ў любой справе важны чалавек з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй. Неабыякавы, актыўны стараста, дэпутат любога ўзроўню здольны аб’яднаць вакол сябе землякоў для вырашэння той ці іншай праблемы.
– Людзі гатовыя працаваць разам са сваім дэпутатам, старшынёй сельвыканкама, давяраць ім праблемы, калі будуць бачыць станоўчыя вынікі. І ў нашым раёне дастаткова такіх прыкладаў. З’явіўся прыпыначны пункт у Малым Гарадзішчы, добраўпарадкаваны прыпынкі рэйсавага аўтобуса па патрабаванні ў Галаўнінцах і Тухавічах, вырашаны пытанні па пракладцы вода-
правода ў Малым Гарадзішчы – усё гэта дзякуючы супрацоўніцтву зацікаўленых службаў і дэпутатаў розных узроўняў, – рэзюмаваў Юрый Чаранкевіч.
Пра тое, як наводзілі парадак летась, і якія планы сёлета, расказаў старшыня Востраўскага сельвыканкама Дзмітрый Гібеж. Між іншым, Востраўскі сельскі Савет дэпутатаў прызнаны лепшым у Ляхавіцкім раёне па вырашэнні пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва.
– Жыхары вёсак Гута, Кулікі, Рагачы сказалі сваё гаспадарскае слова. На вясковых могілках гэтых вёсак даўно патрабавалася абнавіць агароджу і выдаліць аварыйныя дрэвы. Знайсці адначасова немалую суму грошай для работы на гэтых аб’ектах даволі праблематычна. Дзякуючы сумеснай ініцыятыве жыхароў і сельвыканкама знайшлі выйсце: сабралі сродкі з жыхароў, а астатнюю суму выдаткаваў бюджэт. Напрыклад, новая бетонная агароджа на могілках у Гуце выйшла коштам каля 10 тысяч рублёў, з якіх 3 300 рублёў паступіла ад вяскоўцаў, больш за 6 тысяч – з бюджэту. І калі спачатку сярод насельніцтва былі незадаволеныя, то потым яны ж па сваім жаданні таксама далучыліся да талакі, – гаворыць Дзмітрый Гібеж.
На сесіі разгледжана восем пытанняў, па ўсіх прыняты рашэнні.
Галіна КАНЬКО.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

