Сістэмнасць гарантуе станоўчы вынік. Старшыня пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве, упаўнаважаны прадстаўнік Кіраўніка дзяржавы ў Брэсцкай вобласці Міхаіл Русы і першы намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Дзмітрый Гарадзецкі наведалі шэраг прадпрыемстваў сельскай гаспадаркі

У мінулую сераду старшыня пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве, упаўнаважаны прадстаўнік Кіраўніка дзяржавы ў Брэсцкай вобласці Міхаіл Русы і першы намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Дзмітрый Гарадзецкі наведалі шэраг прадпрыемстваў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу ў Баранавіцкім і Ляхавіцкім раёнах.

Падчас рабочай паездкі ў Ляхавіцкі раён праінспектаваны ход веснавых палявых работ у ААТ «Ляхавіцкі льнозавод» і «Шлях новы», работа жывёлагадоўчай галіны раёна на прыкладзе МТК «Новы» (СВК «Ляхавіцкі») і МТФ «Падлессе» (ААТ «Жарабковічы»).
– Па даручэнні, дадзеным сёлета 21 лютага Кіраўніком дзяржавы на выязным семінары ў Смалявіцкім раёне, разам з віцэ-прэм’ерам Беларусі, упаўнаважаным прадстаўніком Прэзідэнта ў Брэсцкай вобласці Юрыем Шулейкам інспектуем рэгіёны вобласці з мэтай кантролю арганізацыі работ у раслінаводстве, жывёлагадоўлі, перапрацоўцы. Прэзідэнт зрабіў акцэнт на тым, што праблемы, якія
маюць месца, трэба агучваць, не замоўчваць, а вырашаць. Менавіта зараз закладваецца той патэнцыял, ад якога залежыць гадавы вынік у сельскай гаспадарцы і перапрацоўчай прамысловасці АПК. Брэстчына – драйвер росту ў аграпрамысловым комплексе краіны. Паказчык у 23 кілаграмы сутачнага надою малака на адну карову – яскравае пацвярджэнне. Акрамя таго, калі зазірнуць у аператыўную зводку па вытворчасці малака ў сельгаспрадпрыемствах краіны, то палова прыросту, а дакладней 420 тон за суткі, прыпадае менавіта на
Брэстчыну. Лічу, што аснова паспяховасці – у сістэмнасці работы. Таксама мэта такіх рабочых паездак – аказанне дапамогі кіраўніцтву раёнаў і прадпрыемстваў у вырашэнні ўзнікшых пытан-
няў, – агучыў мэту рабочай паездкі Міхаіл Русы.
Першы адрас на маршруце – урочышча каля Туркоў, тут на плошчы 51 гектар Ляхавіцкі льнозавод сее лён. Дырэктар прадпрыемства Дзмітрый Скакун расказаў, што пад сяўбу-2025 на льнозаводзе адведзена 2 200 гектараў. Работы пачаліся на мінулым тыдні і ідуць па ўзрастаючай. Міхаіл Русы адзначыў, што сяўба праводзіцца з выкананнем тэхналогій і па графіку, і трэба выкарыстоўваць кожную хвіліну сёння, каб потым быць з ураджаем. Таксама Міхаіл Русы абмеркаваў з кіраўніком ільнозавода тэму магчымасці атрымання ў большай колькасці элітнага насення льну, што істотна паўплы-
вае па павелічэнне вытворчасці доўгага льновалакна.
Увага была звернута і на работы па ўнясенні арганікі на палетках ААТ «Шлях новы», дзе рыхтавалася глеба пад сяўбу кукурузы.
МТК «Новы» – адзін з высокатэхналагічных малочнатаварных комплексаў на Ляхавіччыне, што ўзведзены і запушчаны ў эксплуатацыю за бягучую пяцігодку. Міхаіл Русы даў высокую адзнаку рабоце, праведзенай тут з моманту ўводу гэтага аб’екта ў эксплуатацыю на пачатку лістапада 2022 года. Дарэчы, парламентарый тады быў сярод гасцей урачыстай падзеі.


– Сёння прыехалі на комплекс, каб даведацца, ці выканала кіраўніцтва СВК «Ляхавіцкі» абяцанні, дадзеныя пры адкрыцці аб’екта. Уражанні самыя станоўчыя, з усімі пастаўленымі задачамі
тут справіліся і нават пераўзышлі запланаванае. Адзначу і высокі ўзровень арганізацыі вытворчасці, дакладнае выкананне тэхналогіі і рацыёну кармлення жывёлы, дысцыпліну і зацікаўленасць работнікаў. Самі за сябе гавораць і паказчыкі. Зараз у жывёлагадоўчай галіне краіны востра стаіць пытанне аднаўлення статка. На МТК «Новы» ад 100 кароў атрымана 97 цялят –
а гэта эканоміка, – адзначыў Міхаіл Русы.

Упаўнаважаны Прэзідэнта спыніўся і на важнасці тэмы падбору і замацавання кадраў і падкрэсліў, што на прыкладзе МТК «Новы» можна прааналізаваць кожны з этапаў работы, з якіх складваецца агульны вынік. Немалая заслуга ў гэтым і калектыву на чале з загадчыкам комплексу Аляксеем Косачам.
МТК «Падлессе» ў ААТ «Жарабковічы» пачалі ўзводзіць летам 2021 года, а вясной 2023-га адбылося афіцыйнае адкрыццё малочнатаварнай фермы. Старшыня Ляхавіцкага райвыканкама Мікалай Мароз расказаў, што за апошні час у сельгаспрадпрыемстве станоўчыя змяненні як у вытворчасці, так і па кадравым складніку, мяняюцца ў лепшы бок і адносіны людзей да працы. Што тычыцца МТФ «Падлессе», то, па словах дырэктара «Жарабковічаў»
Андрэя Новіка, растуць рэнтабельнасць продажу малака, валавы надой, высокая і таварнасць малака. Комплекс вынікова працуе і працягвае дабудоўвацца ў фармаце другой чаргі. Кіпяць работы на будаўнічай пляцоўцы, дзе ўзводзіцца кароўнік на 250 галоў сухастою і раздою з радзільным аддзяленнем, даільна-малочным блокам і будынкам прафілакторыя на 250 цялят.
Старшыня пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь акцэнтаваў увагу на тым, што малочная вытворчасць – істотная крыніца выпуску ў тым ліку і экспартаарыентаванай прадукцыі, якая дае яшчэ большы штуршок развіццю эканомікі і, адпаведна, павышэнню дабрабыту беларусаў.

Галіна КАНЬКО.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.