Ліст з 2025-га ў 1945-ы. Новы праект «ЛВ» да юбілею Вялікай Перамогі
Шчырыя і кранальныя, непасрэдныя і вельмі шчымлівыя – гэтыя архіўныя экспанаты займаюць асаблівае месца ў гісторыі раённых акцый і конкурсаў. Лісты, напісаныя праўнукамі і прапраўнукамі знаёмым і незнаёмым героям Вялікай Айчыннай вайны і старанна складзеныя ў ваенны трохвугольнік, не могуць пакінуць раўнадушным.

Пазалетась раённы Савет дэпутатаў, райкам КПБ, аддзелы па адукацыі, ідэалагічнай работы і па справах моладзі і «Ляхавіцкі веснік» правялі акцыю «Пісьмо ветэрану». Лепшыя пісьмы-трохвугольнікі былі агучаны і адзначаны. Але, без перабольшання, кожны ліст выклікае цёплыя пачуцці. Прапануем у гэтым пераканацца і пачынаем спецыяльны праект да юбілею Вялікай Перамогі.
«Прывітанне, мой дарагі прапрадзядуля Віця! Піша табе твой прапраўнук Фёдар. Я цябе ніколі не бачыў, але мама кажа, што ты быў мужным і смелым абаронцам нашай Радзімы! Дзякуй табе за маё мірнае і шчаслівае дзяцінства. Ганаруся табой і пастараюся быць смелым, як ты».
Фёдар Шрубейка, г. Ляхавічы, 8 гадоў.

