Надзейная сувязь

Дзесяткі адрасоў у вёсках Флер’янова, Ураджайная і Кавалі за дзень наведвае паш-тальён Ураджайнінскага аддзялення сувязі Святлана Ціцікша. Камусьці даставіць доўгачаканае пісьмо, камусьці — віншавальную паштоўку, чакаюць падпісчыкі і любімыя газеты і часопісы (іх Святлана разносіць 234 экземпляры, у тым ліку па 71 адрасе па серадах і суботах —»Ляхавіцкі веснік»). Ды і іншых клопатаў і абавязкаў у паштальёна нямала: аформіць падпіску на перыядычныя выданні, даставіць пенсію, прыняць аплату за камунальныя паслугі… Пералік далёка не вычарпальны.
Летась Святлана Ціцікша атрымала заслужаную перамогу ў раённым конкурсе прафесійнага майстэрства і званне лепшага паштальёна, а яе партрэт упрыгожвае Дошку гонару абласной службы. Ветлівая, нераўнадушная, абавязковая і адказная — такой Святлану ведаюць і калегі, і карыстальнікі паштовых паслуг.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *