Турыстычная геаграфія пашыраецца. Чарговае пасяджэнне грамадска-палітычнага цэнтра Ляхавіцкага раённага аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь» было прысвечана турыстычнаму патэнцыялу Ляхавіччыны

Развіццё турызму – адзін з прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі Беларусі. І гэта невыпадкова: развіццё галіны спрыяе стварэнню новых рабочых месцаў, паляпшае інфраструктуру і адкрывае краіну свету. Чарговае пасяджэнне грамадска-палітычнага цэнтра Ляхавіцкага раённага аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь» пад кіраўніцтвам Алега Траццяка было прысвечана турыстычнаму патэнцыялу Ляхавіччыны і яго ролі ў развіцці рэгіёна.

Намеснік начальніка аддзела эканомікі райвыканкама Таццяна Шчука расказала, што ў турыстаў, якія наведваюць наш раён, асаблівай папулярнасцю карыс-таюцца гісторыка-культурны турызм, гастранамічны, рэлігійны, экалагічны, актыўны, аграэкатурызм і іншыя віды. Развіццё галіны на 2026–2030 гады прадугледжана Дзяржаўнай праграмай «Турызм», дзе акцэнт робіцца на развіцці інфраструктуры, павышэнні якасці турыстычных паслуг, падтрымцы рэгіянальных ініцыятыў, прэзентацыі Беларусі за мяжой і пашырэнні турыстычнай геаграфіі ўнутры краіны. Таццяна Шчука таксама назвала прадпрыемствы, уключаныя ў пералік інвестыцыйных праектаў «Турыстычны патэнцыял».
Сярод іх ПВУП «Рамтранстрак» з праектам па будаўніцтве шматфункцыянальнага комплексу для адпачынку і турызму «ОвІн парк» на ўсходзе ад вёскі Грушаўка, ТАА «АўтарытэтКансалт» – праект па будаўніцтве шматфункцыянальнага комплексу для адпачынку і турызму ў вёсцы Нетчын.
Старшыня раённага аддзялення партыі «Белая Русь» звярнуў увагу на тое, што развіццё турызму – гэта не толькі эканоміка, але і справа гонару для кожнага жыхара Ляхавіччыны. Менавіта дзякуючы турыстам наш край становіцца вядомым далёка за межамі Беларусі.
– Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь надае важную ўвагу развіццю турызму, які адкрывае нашу краіну ўсяму свету. А ў нас ёсць што паказаць і чым ганарыцца. Мы павінны не толькі захоўваць тое, што маем, але і рабіць усё, каб наш раён станавіўся яшчэ больш прывабным і цікавым для гасцей. І гэта задача для ўсяго грамадства, –
адзначыў Алег Траццяк.

Таксама ўдзельнікі сустрэчы абмер-кавалі прапановы па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб прадастаўленні замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства статусу бежанца, дадатковай абароны, прыстанішча і часовай абароны ў Рэспубліцы Беларусь».
Наталля ПЕРАПЕЧКА.
Фота аўтара.