Салют піянерскаму папаўненню. Напярэдадні Дня народнага адзінства на Ляхавіччыне прайшоў урачысты раённы піянерскі збор

У Беларусі нямала слаўных традыцый. Адна з іх напоўнена настальгічнымі ўспамінамі для многіх пакаленняў савецкіх хлопчыкаў і дзяўчынак, традыцыя, якая сёння працягвае вучыць юных землякоў дабрыні і любві да Радзімы.
19 мая 1922 года была створана Усесаюзная піянерская арганізацыя. З таго часу для мільёнаў хлопчыкаў і дзяўчынак справай гонару было – стаць піянерам, насіць чырвоны гальштук, жыць і вучыцца па піянерскіх законах, сябраваць і дапамагаць іншым. З 13 верасня 1990 года традыцыі падхапіла Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя.
Сярод удзельнікаў БРПА – больш за 1 500 юных землякоў, аб’яднаных у 14 піянерскіх дружын. Напярэдадні Дня народнага адзінства на Ляхавіччыне прайшоў урачысты раённы піянерскі збор «Салют піянерскаму папаўненню». На плошчы Перамогі было святочна і радасна. Каля помніка салдатам, якія загінулі пры вызваленні нашага горада ад фашысцкіх захопнікаў у чэрвені – ліпені 1944 года, годна застыў у ганаровай вахце піянерскі каравул. Прагучалі ўрачыстыя акорды – і пачаўся агульнараённы піянерскі збор.
Натхнёна, дружна рабяты і дарослыя спявалі Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь. Віншаванні з цудоўнай па-дзеяй і пажаданні быць дастойнымі членамі БРПА, грамадзянамі сваёй краіны адрасавалі піянерам намеснік старшыні райвыканкама Алег Траццяк, начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Марыя Саракавік, дырэктар цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Алена
Гардзей.
Настаў урачысты момант. У прадчуванні падзей новае піянерскае папаўненне Ляхавіччыны – каля 130 хлопчыкаў і дзяўчынак са школ раёна. Права павязаць піянерскія гальштукі новым членам піянерскай арганіза-цыі дадзена гасцям свята і важатым.
А потым над плошчай прагучалі словы піянерскай клятвы. І ўпершыню на заклік «…Будзь гатовы!» у адзіным адказе прагучалі галасы піянераў: «Заўжды гатовы!»
У знак пашаны да подзвігу герояў да помніка салдатам-вызваліцелям – кветкі ад удзячных нашчадкаў.
Піянеры – актыўныя ўдзельнікі разнастайных акцый, конкурсаў, фестываляў. Іх творчасць, таленавітасць, энергія дазваляюць пакараць розныя вяршыні. Лепшыя піянерскія дружыны і атрады былі адзначаны граматамі. За ўдзел у працоўнай акцыі БРПА «Зробім свет чысцей» першае месца ў дружыны «Васілёк» (Конькаўская СШ), другое – «Сонечная» (СШ № 1),
трэцяе – дзіцячай палаты раённага савета ГА «БРПА». Пераможцам раённага этапу рэспубліканскага акцябрацкага маршруту «Тэрыторыя дзяцінства, каляндар карысных спраў» прызнана дружына «Васілёк», у гэтай дружыне лепш за іншых наладжана і цімураўская рабо-та. А педагог-арганізатар Конькаўскай СШ Мілана Стрэльнікава атрымала званне «лепшая важатая». У тройцы лепшых – Зоя Мешчаракова (СШ № 2) і Святлана Падгурская (Начаўская СШ). Агучаны рэйтынг першынства піянерскіх дружын Ляхавіччыны па выніках работы за 2025/2026 навучальны год. Трэцяе месца падзялілі «Вясёлка» (Жарабковіцкая СШ імя М. Г. Мінкевіча) і дружына імя М. Ф. Гастэлы (СШ № 2), другое – у «Сонечнай» (СШ № 1), а перамога – у «Васілька» (Конькаўская СШ).
Цікавым працягам святкавання чарговага дня нара-джэння беларускай піянерыі сталі канцэртна-гульнявая праграма «БРПА: яскрава, дружна, весела» і фотачэлендж #МыкамандаБРПА.
Галіна КАНЬКО.
Фота аўтара.

