Мы помнім, і ў гэтым наша сіла!
У гісторыі Беларусі нямала старонак, якімі ганарацца многія пакаленні. Аднак ёсць асаблівыя даты і падзеі, якія сталі вызначальнымі для суверэнітэту краіны. На ўрачыстым пасяджэнні 7 мая 2024 года Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначыў: «Гэтыя падзеі не падуладны часу і абставінам, перадаюцца праз пакаленні з малаком маці, аберагаюць ад памылак і дапамагаюць ствараць будучыню. Для беларусаў такой падзеяй стала Перамога савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне».
80-годдзе Вялікай Перамогі – цэнтральная тэма красавіцкага адзінага дня інфармавання насельніцтва.

Менавіта з абмеркавання гэтай тэмы ў мінулы чацвер пачалася
сустрэча ІПГ пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Мікалая
Мароза з калектывам цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.
Для супрацоўнікаў ЦДАДіМ тэма Вялікай Перамогі мае асаблівае значэнне, бо тутэйшыя педагогі, акрамя адукацыйна-творчага працэсу, праводзяць значную работу з юнымі землякамі па патрыятычным выхаванні. І сёння, праз восем дзесяцігоддзяў пасля таго, як адгрымелі святочныя залпы ў гонар Перамогі, немагчыма пераацаніць велічнасць падзеі. Вялікая Айчынная вайна навучыла нас, беларусаў, свята берагчы Радзіму, абараняць яе і, што не менш важна ў сучасных рэаліях, самаахвярна адстойваць праўду. Як падкрэсліла ў сваім выступленні намеснік начальніка аддзела па адукацыі райвыканкама Марына Глушко, для нашай краіны тая вайна была не Другая сусветная, з дапамогай якой колішнія гаспадары свету чарговы раз дзялілі планету на новыя сферы ўплыву, а Вялікая Айчынная – вайна за сваю будучыню, за сваю зямлю, за незалежнасць. Без перабольшвання, лёс чалавецтва ў вогненныя 40-я гады мінулага стагоддзя вырашаўся на савецка-германскім фронце. Тое, што не змагла зрабіць ні адна армія краін Еўропы, ажыццявілі байцы і камандзіры Чырвонай Арміі, тым самым развеялі міф аб непераможнасці армад Трэцяга рэйха. Дастойны ўклад у Вялікую
Перамогу ўнёс і беларускі народ. Толькі ў дзеючай арміі ў 1941–1945 гадах змагаліся 1,3 мільёна беларусаў і ўраджэнцаў БССР. 23 нашыя землякі камандавалі арміямі, больш за 400 – сталі генераламі і адміраламі.
Звання Героя Савецкага Саюза за вызваленне рэспублікі былі ўдастоены амаль 1 700 савецкіх воінаў, у тым ліку 39 беларусаў.
Перамогу набліжалі не толькі на франтах, народная барацьба
разгарнулася на акупаванай гітлераўцамі тэрыторыі. Увесь беларускі народ – ад дзяцей да старых – падняўся на барацьбу з акупантамі. Менавіта на тэрыторыі нашай рэспублікі адбыўся першы партызанскі бой Вялікай Айчыннай вайны. Генеральны план нацыстаў «Ост» ставіў сваёй мэтай фізічна знішчыць насельніцтва на захопленых тэрыторыях, а таксама дзяржаўны строй. Сутнасць палітыкі гітлераўцаў на акупаванай тэрыторыі – генацыд і «выпаленая» зямля – палітыка масавага крывавага тэрору.

Па апошніх даных Генеральнай пракуратуры, у 1941–1944 гадах
на тэрыторыі Беларусі фашысцкія карнікі арганізавалі больш за 570 лагераў смерці. Даказана правядзенне не менш за 187 буйных карных аперацый. Пацверджана знішчэнне больш за 12 345 беларускіх населеных пунктаў. 288 вёсак спалены поўнасцю разам з жыхарамі.
Вываз мірнага насельніцтва на прымусовыя работы ў Германію – яшчэ адна форма генацыду. За гады вайны вывезена больш за 380 тысяч чалавек, многія з якіх загінулі. Устаноўлена 166 раней невядомых месцаў знішчэння мірных жыхароў, савецкіх ваеннапалонных, больш паловы з іх – масавыя.
Беларусь ведае, Беларусь помніць пра ўсе ахвяры фашызму
У абноўленую Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь уключаны палажэнні, накіраваныя на захаванне гістарычнай праўды і памяці пра Вялікую Айчынную вайну і масавы гераізм народа (артыкул 15). Гэта канстытуцыйная норма накіравана супраць любых спроб пераглядзець падзеі Вялікай Айчыннай, выкрасліць з іх бессмяротны подзвіг савецкага народа, перапісаць гісторыю.
Мы помнім – у гэтым наша сіла! Як адзначыў старшыня райвыканкама Мікалай Мароз, колькі б дзесяцігоддзяў ні прайшло, памяць пра подзвіг вызваліцеляў свету ад фашызму назаўжды ў сэрцах удзячных нашчадкаў.
Яшчэ адно актуальнае пытанне ў Год добраўпарадкавання і пяцігодку якасці – развіццё сістэмы жыллёва-камунальнай гаспадаркі Брэстчыны і Ляхавіцкага раёна. Дырэктар КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ» Андрэй Чайкоўскі агучыў асноўныя задачы Дзяржаўнай праграмы «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе» па пад-
праграмах «Даступнасць паслуг», «Добраўпарадкаванне», «Эфектыў-
нае цеплазабеспячэнне», «Рамонт жылля», «Чыстая вада», «Мэта 99».
Супрацоўнікі ЦДАДіМ узнялі тэмы добраўпарадкавання вуліц райцэнтра, уладкавання дзіцячых пляцовак, работы ачышчальных збудаванняў, адкрыцця магазіна ў раёне забудовы па вуліцы Патапавіцкай у Ляхавічах.
У гэты ж дзень ІПГ, якую ўзначальвае старшыня раённага Савета
дэпутатаў Юрый Чаранкевіч, абмеркавала надзённыя пытанні з работнікамі Навасёлкаўскай СШ.
У сустрэчы прыняў удзел дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыяналь-
нага сходу Рэспублікі Беларусь Георгій Хлябовіч. Старшыня Маладзёжнага савета пры райсавеце дэпутатаў Яна Дзедуль расказала пра актыўную дзейнасць Маладзёжнага савета.
Інфармацыйна-прапагандысцкія групы працавалі таксама ў ААТ «Шлях новы», камунгасе, ЦКРНіР і СПЦ, гандлёвым доме «Уладзімір».
Галіна КАНЬКО.

