І на завулак Паркавы ёсць планы

Стужкі навін груп газеты ў сацсетках і месанджарах упрыгожваюць свежыя фотакадры пра асфальтаванне вуліц і завулкаў у Ляхавічах. У адказ на абноўкі ў групе газеты «ВКонтакте» прыйшла фотаскарга, маўляў, каля 150 метраў завулка Паркавага пры добраўпарадкаванні суседніх вуліц і завулкаў не да канца добраўпарадкавалі – не даклалі асфальт.

За каментарыем «ЛВ» звярнуўся да намесніка дырэктара КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ» Віталія Калупановіча:
– Праблему ведаем і спрабуем яе вырашыць. Першапачаткова гэты ўчастак у планах на добраўпарадкаванне не стаяў. Пералік вуліц, якім яшчэ патрабуецца рамонт, накіраваны на ўзгадненне ў Брэсцкі аблвыканкам для дафінансавання. У гэтым спісе і названы ўчастак. Сёння мы чакаем дадатковага фінансавання, і пры наяўнасці сродкаў гэты адрэзак дарогі да канца года будзе заасфальтаваны.