Абрэзаць, каб амаладзіць. Размова ідзе пра абрэзку дрэў у Ляхавічах, якая пачалася напрыканцы студзеня і завяршылася літаральна днямі

У сацыяльных сетках, на інтэрнэт-прасторы не сціхаюць спрэчкі па тэме, што мае экалагічна-эстэтычную накіраванасць, тычыцца і пытанняў бяспекі. Размова ідзе пра абрэзку дрэў, якая пачалася напрыканцы студзеня і завяршылася літаральна днямі.

«ЛВ» таксама звяртаўся да гэтага пытання, на старонках газеты давалася тлумачэнне неабходнасці абрэзкі, тэрмінаў і ўмоў надвор’я, калі праводзіць гэту працэдуру. Тым не менш пытанні ў землякоў засталіся.
– Адназначна, амала-джальная абрэзка, якую мы завяршылі на гэтым тыдні, не шкодная для дрэў. Для іх гэта шанц на больш працяглае жыццё. Дарэчы, перш чым пачаць абрэзку, кожнае дрэва было абследавана. Пасля абрэзкі, якую праводзім адпаведна патрабаванням, аснова дрэва застаецца моцнай, пупышкі «прачнуцца», і з іх вырастуць маладыя здаровыя парасткі, такім чынам дрэва амаладзіцца. Абрэзка не шкодзіць, калі ўсё рабіць граматна. Абразаем слабыя і хворыя парасткі, галіны, якія загароджваюць агляд аўтамабілістам, закрываюць дарожныя знакі, пагражаюць чалавеку. Улічваем узрост і пароду дрэў. І пра бяспеку. Паступалі просьбы ад кіраўніцтва СШ № 2 аб тым, каб абрэзаць галіны дрэў на алеі каля навучальнай установы, бо яны падаюць і ствараюць небяспечную сітуацыю, – расказвае майстар участка «Добраўпарадкаванне» КУМВП ЖКГ «Ляхавіц-кая ЖКГ» Святлана Саласцеева.
Абрэзка дрэў рэгламентуецца пастановай Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь «Аб зацвярджэнні правілаў утрымання азялененых тэрыторый».
– Абрэзку дрэў право-дзяць з кастрычніка па красавік, санітарная абрэзка праводзіцца на працягу ўсяго года. Наогул, вылучаюць санітарную, фармовачную і амала-джальную абрэзкі. Сваёй мэтай амаладжальная абрэзка мае павышэнне працягласці жыцця дрэў шляхам частковага ці поўнага выдалення сучкоў старой кроны. Яе право-дзяць у дрэў і кустоў, якія з узростам, нягледзячы на добры догляд, губляюць дэкаратыўныя ўласцівасці, перастаюць даваць штогадовы прырост. Прымяняецца і ў адносінах да
патэнцыяльна небяспечных дрэў з невялікім нахілам ці значнай вышынёй, якія растуць каля дзіцячых пляцовак, каля тратуараў, уваходаў у будынкі, над праезнай часткай дарогі. Дрэвы, што абразаюцца (ліпа, таполя, вярба) валодаюць добрай парасткаўтваральнай здольнасцю.
На тэрыторыі, дзе цяпер праходзіць абрэзка, – у раёне СШ № 2, ДЮСШ, стадыёна «Колас» – даволі шматлюдна. Апошнім часам нярэдка бывае моцнае ветранае надвор’е, «хворыя» галіны, якія падаюць, могуць нанесці шкоду аўтамабілям, стаць прычынай траўмавання людзей, пашкоджання будынкаў, агароджаў, – удакладняе начальнік
аддзела архітэктуры, будаўніцтва і ЖКГ райвыканкама Марына Завадская.
Справа зроблена, меркаванні пачуты. Застаецца пачакаць абяцаных вынікаў, каб праз пэўны час любавацца, як пупышкі, што прачнуцца, зялёным колерам упрыгожаць памаладзелыя дрэвы.

Галіна КАНЬКО.