«Матрос» пойдзе ў рост. Ужо тыдзень на палях Ляхавіцкага раёна працягваецца сяўба цукровага караняплод

Ужо тыдзень на палях раёна працягваецца сяўба цукровага караняплода. А ў адносінах да найбольш маштабнага буракавода Ляхавіччыны ААТ «Жарабковічы» можна сказаць – работа ў гаспадарцы кіпіць: пачынаецца ці не на досвітку і заканчваецца пад змярканне, у «баразну» пастаўлены дзве пасяўныя машыны і ўвесь напрацаваны дзясяткамі гадоў вопыт работы з гэтай несалодкай у вытворчасці сельгаскультурай.

Поле за ваколіцай вёскі Гулічы раскінулася больш як на дзве сотні гектараў. Бяскрайнасці палявому прастору дабаўляе і даўжыня гону, якая ў некаторых выпадках мала што не дасягае дзвюх тысяч пагонных метраў. Так што прайшлі даволі доўгія хвіліны ў чаканні, калі «Беларус-1523», узброены спецыялізаванай сеялкай, завершыць чарговы вытворчы круг і вернецца да месца загрузкі насенным матэрыялам.
– Сяўбу караняплода звычайна пачынаем з гібрыдаў цукрыстага тыпу. Зараз, напрыклад, працуем з «матросам». Насенне аднапарасткавае, дражаванае. У склад абалонкі ўваходзяць і фунгіцыд, і інсектыцыд. Зручна, – ківае ў бок роўнамаленькіх зеленаватага колеру пацерачак галоўны аграном акцыянернага прадпрыемства Яўгеній Цярпіцкі, пакуль меха-нізатар-сейбіт Аляксандр Сарнацкі дазапаўняе насенныя ёмістасці свайго «апарата».
Ад галоўнага агранома таксама даведваемся, што «матрос» не адзіны ў гэтым сезоне гібрыд бурака на жарабковіцкім «цукровым» палетку, сёлета іх будзе блізка да дзясятка. З упорам як на працэнт цукрыстасці, так і патэнцыяльна схільных да больш высокіх паказчыкаў ураджайнасці. Да апошніх, напрыклад, адносіцца гібрыд «молі». Усё так: выйгрыш у адным мяркуе некаторыя страты ў другім.
– Насенным матэрыялам забяспечвае спажывец нашай прадукцыі з горада Жабінка. У адпаведнасці з распрацаваным у гаспадарцы і пададзеным яшчэ мінулай восенню заказам-заяўкай. А разлік за па-стаўленае насенне будзе ажыццяўляцца восенню за кошт ці ў залік зваротных паставак вырашчанага ўраджаю, – тлумачыць схему
супрацоўніцтва галоўны спецыяліст.
За рулём трактара-сеялкі знаходзіцца таксама спецыяліст сваёй справы. І не толькі пасяўной. Калі надыходзіць сезон уборкі збожжавых, Аляксандр Сарнацкі займае месца за штурвалам камбайна, узнікае вытворчая патрэба – можа падпарадкаваць сабе пагрузчык. А ўжо сёлета перад тым, як заняцца буракамі, паспеў адзначыцца на сяўбе ранніх яравых.
Як мінімум выклікае цікавасць і сам працэс сяўбы цукровых буракоў па-жарабковіцку. Маркер сеялкі, які ў норме адбівае след-арыенцір для яе наступнага праходу, у даным выпадку не задзейнічаны. А за дакладнасць суседніх пасяўных праходаў адказвае ўсталяваная ў кабіне трактара спутнікавая навігацыйная сістэма, якая гарантуе дакладнасць сяўбы. Падобных «разумных» прыстасаванняў у «Жарабковічах» пяць адзінак. Імі абсталяваны ў тым ліку і энерганасычаныя машыны, якія задзей-нічаны на розных палявых
падрадах.
Сёлета ў Ляхавіцкім раёне пад «цукровыя» плошчы аддадзена 1 800 гектараў палёў. Вытворчасцю караняплода мяркуюць займацца і ўжо часткова прыступілі да яго сяўбы ААТ «Шлях новы», СУП «Ліпнянка», ЗАТ «Фораланд» і асобныя сялянскія (фермерскія) гаспадаркі. Але ж галоўнымі ў салодкай справе раёна з’яўляюцца «Жарабковічы» са сваімі 740 гектарамі бурака. Як адзначалася ў ходзе адносна нядаўняга гадавога сходу акцыянераў, гаспадарка плануе ў 2025 годзе «падняць» больш за 37 тысяч тон цукровай прадукцыі пры ўраджайнасці сярэдняга гектара больш за 494 цэнтнеры.

Іван КАВАЛЕНКА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.