Дах адсутнічае часова. У сацыяльных сетках падпісчык «ЛВ» падзяліўся фотаздымкам

У сацыяльных сетках падпісчык «ЛВ» падзяліўся фотаздымкам, на якім бачна, што на павільёне прыпынку грамадскага транспарту на вуліцы Будаўнікоў у райцэнтры адсутнічае дах.
– Дах павільёна пашкодзіла непагадзь. Знялі яго для таго, каб адрамантаваць. Неабходны матэрыял набыты, і хутка абноўлены павільён стане камфортным і надзейна абароніць людзей ад дажджу і санцапёку, – адзначыў дырэктар КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ» Андрэй Чайкоўскі.