2 мая – Міжнародны астма-дзень. Існуе пералік фактараў,якія могуць выклікаць бронхаспазму

Бранхіяльная астма– хранічнае запаленчае захворванне дыхальных шляхоў, якое праяўляецца прыступамі задышкі, свісцячага дыхання, кашлю, а ў цяжкіх выпадках – выразным інават небяспечным для жыцця парушэннем функцыі дыхання.

Гэта захворванне ў асноўным алергічнай прыроды і звязана з павышанай ўспрымальнасцю арганізма да алергену чалавека (індывідуальна для кожнага).

Немалаважную ролю ў паталагічных працэсах пры бранхіяльнай астме іграе наяўнасць хранічных захворванняў (асабліва дыхальнай сістэмы) і шкодных звычак. Устаноўлена прамая сувязь паміж курэннем і цяжкасцю цячэння захворвання.

Дакладныя прычыны ўзнікнення бранхіяльнай астмы не ўстаноўлены. Аднак існуе пералік фактараў,якія могуць выклікаць бронхаспазму. Сярод іх шэрсць жывёл, пер’е птушак; цыгарэтны дым; моцныя і рэзкія пахі; прафесійныя фактары (кантакт з аэразолямі,хімічнымі рэчывамі, лакамі і фарбамі); хатні пыл; лекавыя сродкі(ацэтылсаліцылавая кіслата, бэта-адрэнаблакатары); прадукты і харчовыя дабаўкі(натрыя глутамат, кансерванты, морапрадукты, арэхі); інфекцыйныя захворванні ,асабліва ВРВІ; цяжкія фізічныя і эмацыянальныя нагрузкі.

Тыповым праяўленнемастмы з’яўляецца звужэнне прасвету бронхаў (сіндром бранхіяльнай абструкцыі).Прыступы задышкі спачатку развіваюцца ў асноўным пры кантакце з прычынна-значным алергенам.

У хворага ўзнікаюць сухі кашаль, цяжкасць дыхання, якое можа суправаджацца свісцячымі хрыпамі.Падчас прыступу чалавек адчувае страх і недахоп паветра. Стан трохі аблягчаецца пры прыняцці вымушанага становішча: седзячы, нахіліўшы тулава ўперад, з упорам выцягнутых рук на калені. У цяжкіх выпадках скура набыве сіняватае адценне (з-за недастатковага абагачэння крыві кіслародам).

Па меры прагрэсавання захворвання і пры адсутнасці адпаведнага лячэння прыступы астмы пачынаюць развівацца не толькі ў адказ на прычынна-значны алерген, але і прыэмацыянальнай і фізічнай нагрузцы, рэзкай змене тэмпературы навакольнага паветра, у адказ на рэзкія пахі і іншае.

Для лячэнне назначаюцца негарманальныя і гарманальныя прэпараты, фізіятэрапія, гіпербалічная аксігенацыя, лазернае або ультрафіялетавае апраменьванне крыві. Па медыцынскіх паказаннях выкарыстоўваюцца эферэнтныя метады, заснаваныя на прапусканні крывіпраз спецыяльныя прыстасаванні, каб змяніць яе якасць. Таксама прымяняюцца рэфлексатэрапія, спецыяльныя дыхальныя методыкі, псіхатэрапія. Лячэнне адбываецца пад строгім кантролем урача.

Для прафілактыкі захворвання неабходна максімальна выключыць прычыны, што правакуюць прыступы: стрэс, халоднае паветра, празмерныя фізічныя нагрузкі. Трэба забяспечыцьрэгулярнае праветрыванне жылля і правядзенне штодзённага вільготнга прыбірання,кантраляваць вільготнасць памяшкання, поўнасцю адмовіцца ад дываноў, пухавых іпёравых падушак.

Варта адмовіцца ад курэння, у тым ліку пасіўнага, выкарыстання парфумаў і гігіенічных сродкаў з выражаным пахам, дамашніх жывёл, прадуктаў, што выкліакаюць алергічную рэакцыю. Рэкамендуецца штогадовая вакцынацыя супраць грыпу і COVID-19.

Неабходна забяспечыць рэгулярны прыём прэпаратаў, нават пры добрым самаадчуванні.Абавязкова адзін-два разы ў год хадзіць на прафілактычны прыём.

Самадапамога ў выпадку прыступу бранхіяльнай астмы:

  • спыніце фізічныя нагрузкі;
  • пры магчымасці выключце кантакт з фактарам, які справакаваў прыступ, адчыніце акнодля забеспячэння доступу свежага паветра;
  • займіце становішча седзячы з нахілам тулава ўперад і апорай выцягнутых рук на калені;
  • выкарыстайце інгалятар з прэпаратам, які расшырае бронхі;
  • заставайцесяў спакоі на працягу паўгадзіны.

Недкладна звярніцеся за меддапамогай у выпадку:

  • захавання або ўзмацнення ўдушша пасля дзвюх інгаляцый прэпарата, які расшырае бронхі;
  • узмацнення задышкі, кашлю і з’яўлення адчування скаванасці ў грудной клетцы;
  • цяжкасці маўлення (магчымасць прагаворваць некаторыя словы, а не сказы);
  • санлівасць або зблытаная свядомасць;
  • пасіненне пазногцяў або губ;
  • вельмі часты пульс (больш за 100 удараў у мінуту);
  • уцягванне скуры ў міжрэберных прамежках і каля шыі падчас удыху.

Заўсёды насіце з сабой інгалятар з прэпаратам, які расшырае бронхі, і сачыце за тым, каб ён быў поўным. Гэта можа выратаваць вам жыццё.

Улада ЦАЛЕВІЧ, урач агульнай практыкі Ляхавіцкай ЦРБ.