9 мая – Дзень Перамогі! Дарагія землякі! Сардэчна віншуем вас з 80-й гадавінай Вялікай Перамогі!

Дарагія землякі!
Сардэчна віншуем вас са святам – 80-й гадавінай Вялікай Перамогі!

Ёсць даты і падзеі, якія непадуладныя часу і абставінам, перадаюцца праз пакаленні, засцерагаюць ад памылак і дапамагаюць будаваць будучыню. Для беларусаў такой падзеяй стала Перамога савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне…
Беларусы, якія першымі прынялі на сябе ўдар гітлераўскай Германіі, як ніхто іншы, адчулі ўвесь цяжар мінулай вайны. Спакутаваная, але няскораная Беларусь дзякуючы мужнасці і самаахвярнасці ператварылася для захопнікаў у непрыступную крэпасць і ўвайшла ў гісторыю як рэспубліка-партызанка.
Вялікая Перамога аб’ядноўвае пакаленні, служыць прыкладам стойкасці і патрыятызму для моладзі, натхняе на стварэнне. Захаваць памяць пра подзвіг нашага народа – гэта гістарычны абавязак перад мінулым і будучыняй.
Паважаныя жыхары раёна!
Жадаем вам міру і дабра, дастатку і згоды. Няхай кожная наступная вясна будзе такой жа мірнай і стваральнай.
Са святам! З Днём Вялікай Перамогі!

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.   РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.

Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны!
Паважаныя жыхары Ляхавіцкага раёна!

Прыміце шчырыя віншаванні з 80-годдзем Вялікай Перамогі!
У гэты свяшчэнны, асаблівы для кожнай сям’і, для ўсёй нашай краіны дзень мы пранізліва востра адчуваем сувязь часоў і пакаленняў.
І заўсёды будзем памятаць, якой непамернай цаной была заваявана Перамога. Будзем ганарыцца подзвігам герояў, якія збераглі Айчыну, знішчылі нацызм, захавалі ўнутраную сілу і годнасць. Іх справы і ўчынкі, цвёрдая прыхільнасць да непарушных маральных, духоўных ідэалаў служаць прыкладам на ўсе часы.
Жадаю ўсім моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, мірнага неба і светлай будучыні ў моцнай і квітнеючай Беларусі!
Георгій ХЛЯБОВІЧ,
дэпутат Палаты прадстаўнікоў.