На вуліцы Арлоўскага ў Ляхавічах сутыкнуліся два аўтамабілі

Вечарам 26 красавіка на вуліцы Арлоўскага ў Ляхавічах сутыкнуліся два аўтамабілі.

Па папярэдняй інфармацыі, вадзіцель грузавой машыны “Хундай” пры манеўры развароту не пераканаўся ў яго бяспецы, не саступіў дарогу сустрэчнаму “шэўрале”, што і стала прычынай ДТЗ.

За рулём грузавіка знаходзіўся 58-гадовы жыхар Полацка.

Супрацоўнікі АДАІ нагадваюць пра неабходнасць выканання правіл дарожнага руху падчас паездкі і заклікаюць праяўляць максімум асцярожнасці і ўважлівасці.