А асфальт лепш! У сацыяльныя сеткі раёнкі звярнуўся ляхавічанін
У сацыяльныя сеткі раёнкі звярнуўся ляхавічанін з пытаннем наконт грэйдзіравання вуліцы Каштанавай і прылеглых да яе завулкаў.
Акрамя іншага ён удакладняў, па якім нумары ўвогуле можна пакінуць заяўку на грэйдзіраванне вуліцы.
За каментарыямі «ЛВ» звярнуўся ў КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ», на чыім балансе знаходзяцца гарадскія вуліцы і завулкі.
– Напэўна, парадую добрай навіной жыхароў вуліцы Каштанавай і прылеглых завулкаў. Плануецца, што тутэйшыя дарогі сёлета «апрануцца» ў асфальт. І гэта зусім недалёкая перспектыва.
Што тычыцца заявак на прафіляванне, грэйдзіраванне дарог, то па гэтым пытанні можна звяртацца ў прыёмную Ляхавіцкага камунгаса ў будні з 8 да 13 і з 14 да 17 гадзін па нумары 6-09-48, – расказаў намеснік дырэктара па вытворчасці камунгаса Віталій Калупановіч.

