Па прынцыпе абавязковасці

Больш за 15 гадоў Ніна Курловіч працуе галоўным юрысконсультам інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Ляхавіцкім раёне. Яе абавязкі – прававое забеспячэнне дзейнасці інспекцыі і работа са зваротамі грамадзян. І, трэба сказаць, у “епархіі” Ніны Раманаўны выверана ўсё да кропкі.

Прынцыповая і пунктуальная, уважлівая і абавязковая, гатовая даць вычарпальны юрыдычны адказ на пытанне калег ці падаткаплацельшчыкаў – яна карыстаецца заслужаным аўтарытэтам не толькі ў падатковай службе.

Літаральна ўчора Ніне Курловіч уручана Ганаровая грамата раённага выканаўчага камітэта. Так адзначаны яе шматгадовая добрасумленная праца, высокі прафесіяналізм і актыўная жыццёвая пазіцыя.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *