Не калі просяць, а калі косяць. Як аграрыі Ляхавіцкага раёна ў «падмочаных» умовах касілі траву

І нават у такіх «падмочаных» умовах аграрыі Ляхавіцкага раёна здолелі скасіць палову вызначаных пад уборку першым заходам плошчаў шматгадовых траў.

Аб сваім жаданні дажджоў працаўнікі сельскагаспа-дарчай нівы заяўлялі калі не з самых першых крокаў каляндарнай вясны, то з набліжэннем і надыходам яравой кампаніі – на рэгулярнай аснове. Палеткі і пакладзенае ў іх насенне прасілі вільгаці, але замест дажджоў мінулыя красавік і май «прапанавалі» нехарактэрную для сябе альтэрнатыву – пяціградусныя прымаразкі. А сапраўды жыватворныя ападкі здарыліся толькі разам з апошнімі акордамі мая. Інакш кажучы – не калі прасілі, а калі пача-ліся першакасавічныя клопаты.
Не навіна, што апошнім найбольш пасуе ўмерана сонечнае і лёгкавет-ранае надвор’е, калі і для працаўнікоў зялё-най нівы тэмпературны камфорт, і ўмовы надвор’я дазваляюць скошаным травам у нарматыўны тэрмін дасягнуць уборачна-сянажнай гатоўнасці.
Пра першую ў сезоне касавічную кампанію неаб-ходна адзначыць, што па прычыне недахопу веснавой вільгаці і з-за красавіцка-майскіх прымаразкаў яна будзе не асабліва багатай на зялёны ўраджай. Сістэмна важнае значэнне надаецца тэрмінам яе правядзення: якасць пры максімальнай хуткасці работ.
Справа ў тым, што пашкоджаныя тэмпературнымі мінусамі зялёныя палі і ўчасткі рэкамендавана скасіць і ўбраць хутка, як гэта толькі магчыма. І тым самым адкрыць дарогу і прадаставіць больш часу для максімальна ўраджайнага росту і выспявання на гэтых участках атавы. Іменна на другі і наступныя ўкосы ў нашых аграрыяў сёлета най-большая надзея. Асабліва датычна люцэрны, якая займае ўсё большае значэнне і месца на кармавым стале статкаў буйной рагатай жывёлы раёна.
І аграрыі стараюцца: косяць, падвяльваюць да нарматыўных працэнтаў скошанае, убіраюць, кансервуюць сянажную масу. І ўсё гэта ў бездажджавыя перапынкі, якія, напрыклад, на мінулым тыдні здараліся рэдка і былі дастаткова кароткімі. Але ж гэта толькі для траванарыхтоўкі ападкі не жаданыя спадарожнікі, для ўсёй іншай расліннасці – жыватворны бальзам.
Полем, прызначаным у раёне для ўборкі першым укосам, з’яўляюцца сёлета 8,7 тысячы зялёных шматгадовых гектараў. Най-большай іх колькасцю можа пахваліцца ААТ «Жарабковічы» – 2,4 тысячы, умеранымі плошчамі ўгод-дзяў валодае, напрыклад, ЗАТ «Белпрампрыбор» – 700, СУП «Белазем’е» – 800 гектараў і так далей.
На мінулы панядзелак прыкладна палова з гэтых больш як васьмі тысяч была ўжо скошана. Калі гаварыць пра канкрэтныя сельгаспрадпрыемствы, то найлепшы касавіч-ны тэмп утрымліваюць
СВК «Ляхавіцкі», ААТ «Нача» і «Жарабковічы».
Але ж скасіць – гэта стартавая і не самая працаёмкая аперацыя ў ланцугу корманарыхтоўкі. Аснова – убраць і з гаран-тыяй на высокую якасць канчатковага прадукту «прыбраць» сянажную масу. Агульнараённы працэнт уборкі па стане на 2 чэрвеня з’яўляецца блізкім да 80 працэнтаў ад скошаных плошчаў. У запасніках раён-ных сельгасарганізацый значыцца ўжо больш за 12 тысяч тон сянажнай масы. Найбольш у «Жарабковічах» – каля 5,5 тысячы тон, з якіх паўтары тысячы было нарыхтавана за адзін толькі папярэдні справаздачнаму дзень.
Усе нашы прадпрыемствы працуюць выключна з выкарыстаннем кансерванту, закладкі ажыццяўляюцца ў сянажныя траншэі, закруч-ваюцца ў прэс-рулоны пад поліэтыленавую абалонку. Задача адна на ўсіх – зрабіць гэта хутка, поўна, з гарантыяй канчатковай якасці.

Іван КАВАЛЕНКА.
Фота Сяргея Варановіча.