Непрыемнасці з макам. РАУС праводзіць спецыяльную аперацыю «Мак»
Штогод улетку міліцыя праводзіць спецыяльную аперацыю «Мак». Яе мэта – перашкодзіць распаўсюджанню наркотыкаў расліннага паходжання. Па 15 верасня супрацоўнікі райаддзела ўнутраных спраў будуць надаваць самую пільную ўвагу выяўленню і знішчэнню наркаўтрымліваючых культур.
Інфармацыю пра дзікарослыя зараснікі маку або канопляў, незаконныя пасевы гэтых раслін можна канфідэнцыяльна паведаміць па тэлефонах 6-00-74, 2-11-70 (аддзяленне крымінальнага вышуку Ляхавіцкага РАУС), 102, 2-12-02 (аператыўна-дзяжурная служба) або ўчастковаму інспектару міліцыі, які абслугоўвае адміністрацыйны ўчастак.
За незаконныя дзеянні з наркотыкамі прадугледжана адказнасць. За вырошчванне забароненых раслін або грыбоў, якія змяшчаюць наркатычныя сродкі або псіхатропныя рэчывы, можна атрымаць да 20 базавых велічынь штрафу, нават калі не збіраліся іх прадаваць або выкарыстоўваць з мэтай вырабу наркотыкаў.
Незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў цягне крымінальную адказнасць. Так, за выраб, набыццё, захоўванне, перавозку наркатычных сродкаў без мэты збыту можна пазбавіцца волі на тэрмін да пяці гадоў, а калі гэта рабілася з мэтай збыту – да васьмі гадоў, у асобных выпадках – да 15 і больш гадоў.
Аддзяленне крымінальнага вышуку РАУС.

