Экалагічная вандроўка — захапляльная экскурсія па парку Рэпіхава Ляхавіцкага раёна

Цікавая і запамінальная праграма на свежым паветры чакала 30 хлопчыкаў і дзяўчынак з выхаваўча-аздараўленчага лагера «Чайка».
Начальнік райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Іна Траяноўская і галоўны спецыяліст райінспекцыі Аляксандр Курловіч расказалі рабятам, як важна берагчы прыроду і клапаціцца пра навакольнае асяроддзе, пра тое, што кожны чалавек, незалежна ад узросту, можа ўнесці свой пасільны ўклад у справу агульнай важнасці.
– Што кожны з нас можа зрабіць, каб захаваць навакольны свет для наступных пакаленняў, каб не шкодзіць прыродзе, прымнажаць яе багацці? Не смеціць, не шкодзіць, не ламаць і не забруджваць, не разбураць, не парушаць правілы, – адзначыў Аляксандр Курловіч.
Настаўнік Крывошынскай СШ і краязнаўца Юрый Сельмановіч правёў захапляльную экскурсію па парку Рэпіхава, пазнаёміў з яго гісторыяй і батанічнай разнастайнасцю. Тут, дарэчы, растуць і рэдкія, экзатычныя расліны.
Галіна КАНЬКО.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.