Нефармальна і зацікаўлена. На Ляхавіччыне прайшоў рэспубліканскі семінар-практыкум «Метадычныя пытанні арганізацыі духоўна-асветніцкай работы з дзецьмі і моладдзю»

Так у Ляхавіцкім раёне ўзаемадзейнічаюць у пытаннях патрыятычнага і маральнага выхавання моладзі ўлада і царква

На Ляхавіччыне ў цесным узаемадзеянні свецкіх устаноў і рэлігійных арганізацый вырашаецца агульная задача – выхаванне патрыятызму і духоўнасці ў падрастаючага пакалення. У гэтым упэўніліся прадстаўнікі ўсіх 15 епархій Беларускай праваслаўнай царквы, удзельнікі рэспубліканскага семінара-практыкуму па тэме «Метадычныя пытанні арганізацыі духоўна-асветніцкай работы з дзецьмі і моладдзю». Мерапрыемства прайшло 2-3 чэрвеня ў Ляхавіцкім раёне.

У першы дзень для ўдзельнікаў семінара быў адслужаны малебен у Свята-Троіцкай царкве ў Дараве. Таксама было арганізавана наведванне храма Свяціцеля Мікалая Цудатворца.
У аўторак семінар-прак-тыкум прадоўжыўся ў раённым рэсурсным цэнтры па духоўна-маральным выхаванні, які дзейнічае на базе Дараўскай СШ. Найбольш актуальныя пытанні арганізацыі духоўна-выхаваўчай
работы былі абмеркаваны на дыялогавай пляцоўцы з удзелам прадстаўнікоў Беларускай праваслаўнай царквы, супрацоўнікаў аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі, аддзела па адукацыі райвыканкама, педагогаў школ раёна.
Начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Марыя Саракавік назвала нефармальным узаема-
дзеянне ўстаноў адукацыі з праваслаўнымі суполкамі, расказала пра работу рэсурсных цэнтраў пры Дараўскай СШ і Падлескай БШ. А таксама падзялілася прыемнай навіной – у наступным навучальным годзе на базе СШ № 1 будзе створаны першы ў Ляхавічах рэсурсны цэнтр па духоўна-маральным выхаванні.
Начальнік аддзела ідэа-лагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Вольга Бурак спынілася на плённым і канструктыўным супрацоўніцтве БПЦ з прадстаўнікамі органаў улады і падкрэсліла, што на Ляхавіччыне наладжаны цесныя сувязі з усімі рэлігійнымі канфесіямі, а таксама выказала ўпэўненасць, што такое ўзаемадзеянне будзе прадоўжана. Была агучана ініцыятыва грамадзян аб узвядзенні новага праваслаўнага храма ў Ляхавічах, якая пачала ўжо рэалізоўвацца. Галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Ларыса Юшкевіч расказала, што ў Ляхавіцкім раёне зарэгістраваны 23 рэ-лігійныя суполкі, з якіх 8 – праваслаўныя. Таксама размова ішла пра тое, як праходзіць перарэгістрацыя рэлігійных суполак на Ляхавіччыне. Вельмі зацікаўлена кіраўнік рэсурснага цэнтра па духоўна-маральным выхаванні Святлана Бірукова расказвала пра работу са школьнікамі раёна на занятках рэсурснага цэнтра, пра ўзаемадзеянне з настаяцелем прыхода храма Свяціцеля Мікалая Цудатворца іерэем Іаанам Ніканчуком, які з’яўляецца настаўнікам рэсурснага цэнтра. Асабліва зацікавіла ўдзельнікаў семі-нара, як праходзіць традыцыйная Калядная алімпіяда. Пытанняў на гэту тэму было шмат. Увогуле, госці засталіся ў захапленні ад наведвання Ляхавіцкага раёна.
Падчас семінара было нямала прыемных момантаў. Парадавалі тэатралізава-ным спектаклем «Праваслаўнае прадстаўленне» вучні Дараўскай СШ.
У знак падзякі за працу на ніве духоўнай адукацыі Граматай Беларускай праваслаўнай царквы ўзнагароджаны начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Вольга Бурак і кіраўнік рэсурснага цэнтра па духоўна-маральным выхаванні Дараўскай СШ Святлана Бірукова.
Галіна КАНЬКО.
Фота аўтара.