Клопат – камандная работа. Гэта пра работу Востраўскага сельскага Савета дэпутатаў

У абласным конкурсе сярод сельскіх, гарадскіх Саветаў дэпутатаў, органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання па вырашэнні пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва ў 2024 годзе трэцяе месца па групе «сельскія, гарадскія (гарадоў раённага падпарадкавання) Саветы дэпутатаў» заняў Востраўскі сельскі Савет дэпутатаў. Узнагароду яго старшыні Дзмітрыю Гібежу ўручыў кіраўнік абласнога Савета дэпутатаў Ігар Брылевіч.

Актуальнасць дапамагае 
– Канешне, ганарова, што Востраўскі сельскі Савет пры-
знаны адным з лепшых у вобласці. Бясспрэчна, у гэтым заслуга ўсіх – старшыні, старастаў, дэпутатаў, аграгараджан і вяскоўцаў, якія самі прапануюць і калектыўна рэалізуюць многія
добрыя пачынанні. Востраўскі сельсавет – адзін з самых
актыўных па рэалізацыі грамадзянскіх ініцыятыў. Нягледзячы
на малады працоўны стаж сярод старшынь сельвыканкамаў – няпоўныя тры гады – Дзмітрый Гібеж наладзіў выніковую і плённую работу з насельніцтвам, што пацвярджаюць і многія станоўчыя водгукі ад жыхароў сельсавета, – адзнака ад старшыні райсавета дэпутатаў Юрыя Чаранкевіча.
– Нашы жыхары займаюць актыўную жыццёвую пазіцыю літаральна па ўсіх актуальных тэмах і пытаннях. Асноўныя памочнікі – старасты Сяргей Ваўчок, Людміла Ярашук, Таццяна Гібеж, Наталля Зубік, Кацярына Гунько, Таццяна Горбік, – гаворыць Дзмітрый Гібеж.
Між іншым, Востраўскі сельскі Савет дэпутатаў па выніках мінулага года прызнаны лепшым у Ляхавіцкім раёне сярод аналагічных органаў улады. А дэпутат Ляхавіцкага райсавета дэпутатаў і Востраўскага сельскага Савета дэпутатаў, стараста вёскі Тухавічы Сяргей Ваўчок заняў другое месца сярод старастаў Ляхавіцкага раёна па выніках работы за 2024 год.


– Тухавічы – самы вялікі населены пункт па колькасці жыхароў у Востраўскім сельсавеце. Тут пражывае 676 чалавек. Людзі звяртаюцца да мяне як да дэпутата, старасты па самых розных пытаннях і ў розны час. Напрыклад, сёлета падчас ацяпляльнага сезона амаль апоўначы папрасіла дапамогі пажылая тухавічанка, бо ў кватэры прапала ацяпленне. Давялося звязвацца з майстрам участка камунгаса і вырашаць праблему. Нямала прапаноў ад тухавічан ужо рэалізавалі. Адна з самых галоўных мар – уладкаваць у Тухавічах дзіцячую гульнявую пляцоўку. Спадзяёмся, што і гэта атрымаецца. З якім бы пытаннем ні прыходзілі ці тэлефанавалі землякі, самае галоўнае – выслухаць уважліва і пачуць чалавека, прыкласці ўсе намаганні, каб вырашыць праблему. Вось чаму трэба працаваць у камандзе, – расказвае Сяргей Ваўчок.

Пытанні мясцовага значэння
Стараста – дэпутацкі корпус сельсавета – старшыня сельвыканкама – такі ланцужок удала зарэкамендаваў сябе ў вырашэнні пытанняў мясцовага значэння ў Востраўскім сельсавеце.
– Павышэнне ўзроўню жыцця землякоў, добраўпарадкаванне населеных пунктаў і навядзенне парадку на зямлі, клопат пра
чалавека, выкананне сацыяльных стандартаў, пытанні адукацыі і аховы здароўя – асноўныя напрамкі работы Востраўскага сельскага Савета дэпутатаў і сельвыканкама. І без каманднай работы, згуртаванасці і зладжанасці, актыўнасці з боку старастаў, дэпутацкага корпуса, падтрымкі з боку СУП «Ліпнянка»,
ААТ «ТБЗ Ляхавіцкі», ПГУП «Кораньдрэў» многія пытанні было б цяжка вырашыць, – гаворыць Дзмітрый Гібеж.
Сёння Востраўскі сельсавет – гэта 11 населеных пунктаў, напачатку бягучага года тут пражывалі 1 406 чалавек, з іх 725 праца-
здольнага ўзросту. На тэрыторыі дзейнічаюць СУП «Ліпнянка»,
ААТ «ТБЗ Ляхавіцкі», ЗТАА «БелДан», участак жылфонду КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ», Востраўскае лясніцтва, дзве сярэднія школы, два дзіцячыя садкі, два СДК, дзве сельскія бібліятэкі, амбулаторыя ўрача агульнай практыкі, ФАП, два аддзяленні паштовай сувязі, аддзяленне Беларусбанка, магазіны райпо і індывідуальных прадпрымальнікаў. Усе населеныя пункты маюць вулічнае асвятленне. Летась РЭС замяніў ліхтары вулічнага асвятлення на новыя энергаэфектыўныя ў Тухавічах, Заполлі, Траццякоўцах, Востраве, Гуце, Куліках, Рагачах, Забер’і. Сёлета такія абноўкі з’явіліся ў Падлаззі і Бярэзках. Усяго за 2023–2025 гады заменена 212 ліхтароў.


– Значную ўвагу надаём непасрэднай рабоце з грамадзянамі. Трымаем на кантролі работу аб’ектаў гандлю і аўталавак. Заўвагі і прапановы перадаюцца ў райпо, кіраўніцтва якога свое часова рэагуе на праблемы і ўхіляе недахопы. У асноўным яны тычацца работы стацыянарнага магазіна ў Востраве. А вось па рабоце аўталавак заўвагі адсутнічаюць. Людзі выказваюць толькі падзякі і за ветлівае абслугоўванне, і за асартымент,
і за тое, як выконваюцца заяўкі. Дарожным службам падаём заяўкі на ямачны рамонт дарог, прафілёўку вуліц, падсыпку пясчана-гравійнай сумессю. Асаблівых нараканняў на работу ДРБУ-200 няма. Ляхавіцкім раёнам электрасетак таксама своечасова выконваюцца заяўкі па рамонце вулічнага асвятлення,
ліквідацыі перабояў з падачай электраэнергіі. Інфармуем насельніцтва пра плануемае адключэнне электраэнергіі, што дазваляе пазбегнуць скаргаў. Па аналагічным сцэнарыі арганізавана работа і з камунгасам: пасля атрымання інфармацыі пра часовае адключэнне падачы вады інфармуем пра гэта насельніцтва. Калі паступаюць заяўкі ад грамадзян на адпампоўванне каналізацыі і вырашэнне праблем з захаваннем тэмпературнага рэжыму ў памяшканнях, на аказанне камунальна-бытавых паслуг, адпраўляем іх у Ляхавіцкую ЖКГ. Кожную сераду ў сельвыканкаме прыём грамадзян праводзіць участковы, нядаўна грамадзян з іх пытаннямі прымаў начальнік РАУС, – расказвае Дзмітрый Гібеж.


На кантролі і забяспечанасць паліўнымі матэрыяламі. Кожны
тутэйшы жыхар, каму для апальвання неабходны дровы, звяртаецца з заяўкай у сельвыканкам, дзе фарміруюцца спісы, якія перадаюцца ў Востраўскае лясніцтва, і чалавек атрымлівае сваю норму. А за брыкетам – калі ласка, на торфабрыкетны завод.
Сельвыканкам сумесна з тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, медыкамі, педагогамі, супрацоў-
нікамі РАНС і РАУС абследуюць матэрыяльна-бытавыя ўмовы жыцця адзінокіх грамадзян, інвалідаў і мнагадзетных сем’яў.

Навядзенне парадку
– З года ў год значная ўвага надаецца пытанням добраўпарадкавання і навядзення парадку. Сёлета ў Год добраўпарадкавання – увага асаб-
лівая. Калі азірнуцца назад, то летась зроблена ў гэтым напрамку нямала. Мерапрыемстваў праводзіцца шмат у кожным населеным пункце. Прывяду прыклады. У мінулым годзе выдалена 49 аварыйных дрэў. Работнікамі КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ», Тухавіцкага СДК, сельвыканкама высаджана 95 дрэў і кустоў на пляцоўках каля сельвыканкама і Тухавіцкага СДК. Для планава-рэгулярнай санітарнай ачысткі заключаны дагаворы на вываз ЦКА з гаспадарамі 95 працэнтаў домаўладанняў. Маніторым і санітарны стан прыдамавых
тэрыторый, – зазначыў Дзмітрый Гібеж.
Па словах старшыні сельвыканкама, найбольш праблемным момантам у плане добраўпарадкавання з’яўляюцца пустуючыя і старыя дамы. Іх на тэрыторыі сельсавета падчас камісійнага абследавання ўсіх населеных пунктаў ў сакавіку гэтага года выяўлена 107. Сёлета запланаваны знос сямі пустуючых дамоў, на гэтыя мэты з раённага бюджэту выдаткавана
12 125 рублёў.
Тутэйшыя жыхары – удзячныя нашчадкі, якія шануюць памяць пра подзвіг народа ў ваенныя гады. На тэрыторыі сельсавета –
шэсць воінскіх пахаванняў і помнікаў баявой славы. Тут
пастаянна падтрымліваецца парадак.
Красамоўны факт у пацвярджэнне таго, што вяскоўцы – дбайныя гаспадары і ініцыятары спраў агульнай важнасці.
Разам яны робяць свае населеныя пункты, грамадскія месцы добраўпарадкаванымі, чыстымі і ўтульнымі. Жыхары вёсак Гута, Кулікі, Рагачы сабралі грошы і заказалі бетонныя агароджы, каб замяніць драўляныя на могілках. Акрамя таго, на могілках у Рагачах выдалена 38 аварыйных дрэў, тэрыторыя ачышчана ад драў-
нінна-хмызняковай расліннасці. Ужо заключаны дагавор на выдаленне 68 аварыйных дрэў на могілках аграгарадка Востраў.
– Як толькі пачалі рэалізоўваць такога кшталту ініцыятывы, было нямала праціўнікаў, маўляў, нічога не атрымаецца. Аднак потым многія з такіх праціўнікаў ператвараліся ў актывістаў. Дарэчы, ініцыятыва настолькі захапіла вяскоўцаў, што нават
перадаюць сродкі з іншых краін ад людзей, чые родныя пахаваны
на вясковых могілках, – расказвае Дзмітрый Гібеж.

Галіна КАНЬКО.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.