Як праходзіць Год добраўпарадкавання на Ляхавіччыне?
Марына ЗАВАДСКАЯ, начальнік аддзела архітэктуры, будаўніцтва і ЖКГ Ляхавіцкага райвыканкама:

– Год добраўпарадкавання і на Ляхавіччыне паспеў ужо адзначыцца разнастайнымі чыстымі справамі, дарожнымі абноўкамі, капітальнымі рамонтамі, уладкаванымі дзіцячымі і спартыўнымі пляцоўкамі. Яшчэ больш папоўніўся лесафонд, абнавіліся паркі і скверы. На 2025 год на Ляхавіччыне запланавана высадзіць 20 тысяч кветак, палова запланаванага ўжо аздабляе гарадскія і сельскія пейзажы. Разам з тым Прэзідэнт акцэнтуе ўвагу, што добраўпарадкаванне не толькі эстэтыка, але тычыцца яно і бяспекі, камфорту і якасці жыцця
людзей. Рамонт, уладкаванне вулічна-дарожнай сеткі – пытанне,
якое заўжды на парадку дня. І сёлета на Ляхавіччыне зроблена
ўжо нямала. З запланаваных да рамонту 24,5 тысячы квадратных метраў дарог абноўлена 12,6 тысячы «квадратаў». Завершаны асфальтаванне аўтадарогі Ганчары – Куршынавічы – Ганцавічы, участка дарогі Краглі – Падлессе. Асфаль-
тавыя пераўтварэнні закранулі і вуліцы райцэнтра. Вынік відавочны і не можа не радаваць, пра што сведчаць і водгукі ляхавічан. Заасфальтаваны ўчасткі гарадскіх вуліц Русінавіцкай, Палявой, частка завулкаў Яблыневага і Тэхнікумаўскага. Зараз вядуцца пад-
рыхтоўчыя работы да асфальтавання завулка Арлоўскага, Сонечнага, вуліц Каштанавай, Радужнай, Дружнай, Спартыўнай…
Не менш важная водная тэма. У межах падпраграмы «Чыстая
вада» праграмы «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе» ў Ляхавіцкім раёне пабудаваны 14 станцый абязжалезвання з 15 запланаваных. Пачаты работы па будаўніцтве станцыі абязжалезвання ў аграгарадку Навасёлкі. З уводам гэтага аб’екта ў эксплуатацыю будзе станоўча
вырашана праблема, з якой жыхары Навасёлак неаднойчы звярталіся ў розныя інстанцыі.
Канешне, асноўны ўчастак работ бяруць на сябе спецыялізаваныя арганізацыі. Аднак не менш важныя і грамадзянскія ініцыятывы, накіраваныя на добраўпарадкаванне. Землякі – працоўныя калектывы, моладзь, школьнікі, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый – актыўна ўдзельнічаюць у такой важнай справе, як навядзенне парадку. Паляпшэнне якасці жыцця ў раёне, вобласці, краіне – агульны інтарэс дзяржавы і грамадства.

