Чарговы фотафакт аб неабходнасці выпраўлення сітуацыі “ЛВ” атрымаў ад жыхароў завулка Замкавага ў Ляхавічах
У красавіку адбыўся парыў каналізацыйных сетак, утварылася яма пасярод праезнай часткі. Акрамя неэстэтычнага выгляду і дарожнай небяспекі, людзей непакоіць і дрэнны пах. Камунальнікі прыязджалі некалькі разоў, аднак, поўнасцю справіцца з праблемай пакуль не ўдалося, расказалі карэспандэнту «ЛВ» на завулку Замкавым.
– Прымаем меры па хутчэйшым вырашэнні сітуацыі. Закуплены неабходны матэрыял на перакладку ўчастка напорнага калектара каналізацыйных сетак. Зараз сіламі камунгаса ўхіляюцца аварыйныя сітуацыі на ўчастках водаправодных і каналізацыйных сетак у вёсцы Задвор’е. Пасля іх завяршэння прыступім да запланаваных работ на завулку Замкавым, – адзначыў першы намеснік дырэктара КУМВП ЖКГ “Ляхавіцкая ЖКГ” Ігар Шырэй.
АНАТОМИЯПРОБЛЕМЫ





