Прыбярыся сам і падкажы суседу

«…Трэба рабіць, каб было прыгожа. У гэтым ёсць сэнс добраўпарадкавання. Паўсюдна. У вёсках, у гарадах… Усе тэрыторыі трэба прыводзіць у парадак», – у гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка бачыць галоўную задачу па добраўпарадкаванні. Пра гэта Кіраўнік дзяржавы заявіў пры наведванні Мінскага гарадскога тэхнапарка 16 студзеня 2025 года.

Больш за месяц назад уступілі ў сілу змяненні, унесеныя ў Правілы добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў. Новаўвядзенні актыўна абмяркоўваюцца ў грамадстве, і некаторыя нават на павышаных тонах. У пытанні паспрабаваў разабрацца «ЛВ»

Абавязкі па добраўпарадкаванні ігнараваць не атрымаецца

За каментарыямі «ЛВ» звярнуўся да начальніка аддзела архітэктуры, будаўніцтва і ЖКГ райвыканкама Марыны ЗАВАДСКАЙ:

– Змяненнямі канкрэтызаваны патрабаванні да забеспячэння належнага ўтрымання земляў агульнага карыстання, зямельнага ўчастка, прадастаўленага для абслугоўвання аднакватэрных, блакіраваных жылых дамоў, тэрыторый, замацаваных за грамадзянамі і суб’ектамі гас-падарання. Гэта важны крок да стварэння больш камфортнага, бяспечнага і экалагічнага навакольнага асяроддзя ў населеных пунктах.
Што неабходна ведаць і выконваць гаспадару-прыватніку? Правілы дакладна рэгламентуюць утрыманне тэрыторыі індывідуальнай жылой забудовы. Так, гаспадары павінны сачыць за тэхнічным станам дамоў, гас-падарчых пабудоў і агароджы.
Неабходна своечасова фарбаваць, рамантаваць і мяняць пашкоджаныя часткі і элементы, забяспечваць устойлівасць і цэласнасць агароджы. Уведзена прамая забарона на размяшчэнне будаўнічых матэрыялаў, уключаючы пясок, на землях агульнага карыстання. Такія матэрыялы дапускаецца захоўваць выключна ў межах прыватнага домаўладання, на тэрыторыі зямельнага ўчастка, які належыць грамадзяніну. Гэта важная мера для забеспячэння парадку і бяспекі.
Цяпер пра «рэзанансныя» 20 сантыметраў вышыні травы, якую трэба скошваць. Канешне, ніхто не будзе хадзіць з лінейкай і вымяраць вышыню травы і штрафаваць за кожны лішні сантыметр. Уведзены нормы для таго, каб чалавек разумеў, што трэба своечасова выконваць работы па ўтрыманні газонаў і двароў. Гаспадар павінен сам бачыць, што пустазелле яўна падрасло, і неабходна яго скасіць, прычым мінімум двойчы ў год выдаляць сухую расліннасць. Адзначу, што патрабаванні па доглядзе травы ці іншай расліннасці –
неабходнасць, прадыктаваная клопатам пра бяспеку людзей, чысціню і парадак. Рэгулярнае скошванне травы, асабліва каля дамоў ці гаспадарчых пабудоў, – прамая прафілактыка пажараў. А барацьба з баршчэўнікам Сасноўскага, іншымі інвазіўнымі раслінамі ці кляшчамі, якія вельмі любяць высокую траву, – абарона здароўя людзей. Абноўленыя Правілы ўказваюць на неабходнасць прыбірання скошанай травы і апалага лісця з тэрыторый. Пакідаць кучы травы на газоне пасля скошвання – больш не варыянт.
Неаднойчы даводзілася выязджаць на вырашэнне спрэчных пытанняў паміж суседзямі наконт пасадкі дрэў ці кустоў на сумежных зямельных участках. Згодна са змяненнямі, высакарослыя дрэвы і кусты, якія дасягаюць вышыні больш за тры метры, можна высаджваць на адлегласці не менш за тры метры ад мяжы зямельнага ўчастка, сярэднярослыя (вышыня да трох метраў) – не менш за два метры, нізкарослыя (вышыня да двух метраў) – не менш за адзін метр. У зоне аднаго метра да мяжы сумежнага зямельнага ўчастка дазваляецца ўладкаванне газона і раслін вышынёй не больш за адзін метр.
Яшчэ адно важнае новаўвядзенне тычыцца мяжы тэрыторыі, замацаванай за ўласнікам домаўладання. Яна лічыцца ад мяжы зямельнага ўчастка да тратуара (у выпадку яго адсутнасці –
да мяжы праезнай часткі дарогі), па астатніх баках зямельнага ўчастка – не больш за 10 метраў ці палова адлегласці разрыву да суседняга ўчастка, але не больш за 10 метраў.
Далей інфармацыя для жыхароў шматкватэрнікаў. За грамадзянамі замацоўваецца абавязак забяспечваць своечасовае прыбіранне стаянак для аўто на прыдамавой тэрыторыі ад снегу на адлегласці не менш за адзін метр вакол аўтамабіля. Такім чынам, аўтаўладальнікі не змогуць ігнараваць заклікі камунальнікаў дапамагчы ў расчыстцы стаянкі ад снегу – гэта афіцыйна абавязак гаспадара аўто.
Адзначу, што ігнараванне абавязкаў па добраўпарад-каванні даволі адчувальна ўдарыць па кашальку. Адміністрацыйная адказнасць за адпаведныя парушэнні прадугледжана артыкулам 22.10 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Узорны выгляд  Ляхавицкага раёна газазабеспячэння 

а бывае і так

Напрыклад, за загрувашчанне вуліц, плошчаў, двароў, іншых земляў агульнага карыстання будаўнічымі матэрыяламі ці іншымі прадме-тамі накладаецца штраф: на грамадзян – да 5 базавых велічынь, на індывідуальнага прадпрымальніка – ад 5 да 10 БВ, на юрыдычную асобу – ад 10 да 20 БВ. А вось пакаранне рублём за парушэнне іншых правілаў добраўпарадкавання, а таксама за невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану яшчэ больш жорсткае: для грамадзян можа дасягаць 25 БВ, для ІП – ад 10 да 50 БВ, юрасоб – да 100 БВ. Аднак галоўная мэта абноўленых правілаў не пакараць, а заклікаць і нават навучыць людзей жыць у чыстых і ўтульных гарадах і вёсках.

Навядзенне і падтрыманне парадку – справа ўсіх і кожнага

У сельскай мясцовасці пытанні навядзення і падтрымання парадку курыруюць, прымаюць актыўны ўдзел у іх вырашэнні сельвыканкамы, старасты, прадстаўнікі дэпутацкага корпуса раёна. Менавіта да іх у вырашэнні розных сітуацый, звязаных з добраўпарадкаваннем, звяртаюцца аграгараджане і вяскоўцы.
Старшыня раённага Савета дэпутатаў Юрый ЧАРАНКЕВІЧ:

– Змяненні ў Правілы добраўпарад-кавання і ўтрымання населеных пунктаў распрацаваны дзеля аб’яднання намаганняў дзяржавы, арганізацый усіх формаў уласнасці і грамадзян для навядзення парадку на зямлі, паляпшэння экалогіі, эстэтычнага афармлення населеных пунктаў, што ў чарговы раз пацвярджае ўплывовую сілу талакі.
Бо толькі разам, з дня ў дзень мы можам рабіць кожны куточак нашага раёна, нашу краіну яшчэ больш чыстымі, утульнымі, уладкаванымі, камфортнымі для пражывання. Цудоўна, што большасць землякоў гэта не толькі разумее, але і прыкладае нямала намаганняў у плане добраўпарадкавання не толькі тэрыторыі сваіх прысядзібных участкаў і вакол іх, але і месцаў агульнага карыс-тання. І такіх аб’ектаў на Ляхавіччыне, дзе жыхары раёна розных узростаў працуюць калектыўна дзеля агульнага дабрабыту, з кожным днём становіцца ўсё больш. А ў Год добраўпарадкавання гэта набывае яшчэ большы маштаб і змест.
Разам з тым даводзіцца канстатаваць, што маюць месца і зусім супрацьлег-лыя прыклады. Ёсць грамадзяне, якія лічаць: хто заўгодна, толькі не яны самі, павінен прыйсці, прыбрацца каля іх прысядзібных ўчасткаў – скасіць траву і г. д. Так, знаходзяцца рэсурсы, сілы, прапрацоўваюцца розныя варыянты, каб аказаць дапамогу адзінокім пажылым землякам, інвалідам.
І зусім іншая сітуацыя, калі ў тых жа пажылых грамадзян ёсць дарослыя дзеці, унукі, іншыя сваякі, якія павінны знайсці час, а, галоўнае, жаданне, каб дапамагчы ў навядзенні і падтрыманні
парадку.
Маштабная кампанія па добраўпа-радкаванні набірае абароты. І павышаныя патрабаванні да ўтрымання тэрыторый і зямельных участкаў павінны стаць нормай. Таму не варта чакаць напамінаў ці штрафаў, а лепш праводзіць прыбіранне пастаянна і падказаць пра такую неабходнасць суседзям. Разлік на сумленне і актыўны ўдзел кожнага жыхара ў мерапрыемствах па добраўпарадкаванні – асноўная мэта абноўленых Правілаў. Усё элементарна проста: утрыманне свайго ўчастка і прылеглай да яго тэрыторыі ў парадку – гэта праяўленне павагі да сябе, сваіх суседзяў, населенага пункта, дзе жывеш. Райвыканкам і райсавет, сельвыканкамы, камунальная, санітарная і прыродаахоўная службы са свайго боку будуць ажыццяўляць кантроль за выкананнем гэтых нормаў.