З 18 ліпеня пачнецца чарговая ўступная кампанія ў Ляавіцкім аграрным каледжы. Сёлетняя мае пэўныя новаўвядзенні
Ірына ПРЫСТУПА-ЮНІК, дырэктар Ляхавіцкага аграрнага каледжа:
– З 18 ліпеня пачнецца чарговая ўступная кампанія і ў нашым каледжы. Сёлетняя мае пэўныя новаўвядзенні.
Акрамя традыцыйных спецыяльнасцей – «вытворчасць прадукцыі расліннага паходжання», «вытворчасць прадукцыі жывёльнага паходжання», «ветэрынарная медыцына», з 2025/2026 навучальнага года пачнём падрыхтоўку па спецыяльнасці «лясная
гаспадарка». Адзначу высокую зацікаўленасць лясгасаў
не толькі Брэстчыны, але і іншых рэгіёнаў краіны ў падрыхтоўцы запатрабаваных кадраў для лясной гаспадаркі. Са 180 навучэнцаў новага агракаледжскага набору
18 будуць вучыцца па мэтавым накіраванні, прычым 13 з іх – будучыя лесаводы.
Зацікавіць старшакласнікаў выба-рам аграрнай прафесіі – адна з асноўных задач, што стаяць на парадку дня. Кожная субота ў ЛАКу –
прафарыентацыйная. Школьнікі Ляхавіччыны, якія прыходзяць у нашу навучальную ўстанову на працоўнае навучанне, не толькі знаёмяцца з аграрнымі прафесіямі, але на сабе адчуваюць атмаферу каледжскага жыцця. Не дзіўна, што пэўная частка юнакоў і дзяўчат з цягам часу становіцца навучэнцамі ЛАКа. У мінулым навучальным годзе двойчы праводзіўся маштабны дзень адчыненых дзвярэй. Прафарыентацыйныя брыгады, у складзе якіх выкладчыкі і навучэнцы, удзельнічалі ў кірмашах мэтавай падрыхтоўкі, сустракаліся з патэнцыяльнымі абітурыентамі з Брэсцкай, Гродзенскай, Мінскай абласцей.
Яшчэ адзін напрамак прафарыен-тацыі – сустрэчы з бацькамі абітурыентаў. Мы адкрыты для любога канструктыўнага дыялога, тычыцца гэта як непасрэднай работы з патэнцыяльнымі абітурыентамі, іх бацькамі, так і кіраўніцтвам прадпрыемстваў і арганізацый, зацікаўленых у падрыхтоўцы кваліфікаваных кадраў для сельгас-вытворчасці, а цяпер і лясной гаспадаркі. Хацелася б часцей бачыць сярод заказчыкаў кадраў менавіта мясцовыя сельгаспрадпрыемствы. Тым больш, што якасць падрыхтоўкі нашых навучэнцаў даволі высокая.

