З удзячнасцю да дэпутата Парламента. З рэдакцыйнай пошты
Здароўе, і сапраўды, самае галоўнае багацце. Калі яно пачынае падводзіць, то спяшаешся да медыкаў за кваліфікаванай дапамогай. Бяда прыйшла і да мяне. Зрок стаў падаць. У Ляхавіцкай райбальніцы акуліста няма, таму мяне накіравалі ў паліклініку ў Баранавічах. Амбулаторна там лячылася з верасня мінулага года. Аднак, істотных зрухаў не было, зрок не паляпшаўся, вельмі баялася страціць яго наогул. У роспачы я патэлефанавала на прамую тэлефонную лінію, якую праводзіў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Георгій Хлябовіч. Дэпутат мяне вельмі ўважліва выслухаў, пра ўсё падрабязна распытаў і паабяцаў хутка і дасканала ва ўсім разабрацца. І якое ж было маё здзіўленне, калі праз гадзіну мне патэлефанавалі і сказалі, што гатовы мяне шпіталізаваць у баранавіцкую бальніцу, у афтальмалагічнае аддзяленне. У бальніцы на лячэнні я знаходзілася месяц, а самае галоўнае, што мяне вылечылі, і я бачу, а магла застацца сляпой на адно вока.
Канешне, шчыры дзякуй баранавіцкім медыкам. Але словы асаблівай падзякі выказваю Георгію Яўгеньевічу Хлябовічу, ён сапраўдны народны абраннік, нездарма я за яго галасавала. А яшчэ ён быў і застаецца ўрачом з вялікай літары, прадаўжае вяртаць людзям здароўе. Шаноўны Георгій Яўгеньевіч, дзякуй за клопат, за ўменне выслухаць, за такую важную і канкрэтную дапамогу, за шчырыя і ўважлівыя адносіны да людзей, за тое, што, дзякуючы Вам, я зноў бачу. Жадаю і Вам моцнага здароўя і дабрабыту, няхай у Вас усё ладзіцца на вашай службе.
З павагай і ўдзячнасцю, Леаніда БУЛАТАЯ, жыхарка горада Ляхавічы.

