Тэрапеўтычны «дождж». Гэта пра конкурс сярод медустаноў па добраўпарадкаванні

Установы аховы здароўя раёна славяцца чысцінёй і ўтульнасцю, тэрыторыі вакол іх добраўпарадкаваныя, са стыльным ландшафтным дызайнам. Традыцыйна ў чэрвені напярэдадні Дня медыцынскага работніка праводзіцца конкурс сярод медустаноў па добраўпарадкаванні. Сёлета перамога сярод фельчарска-акушэрскіх пунктаў дасталася Востраўскаму (загадчыца Таццяна Аніскевіч), на другім месцы – Тальмінавіцкі ФАП (загадчыца Галіна Коршун), трэцяе месца падзялілі Малагарадзішчанскі (Ніна Грыцкевіч) і Куршынавіцкі (Ларыса Траяноўская) ФАПы.
А сярод сельскіх бальніц і амбулаторый урача агульнай практыкі два пераможцы – Крывошынская участковая бальніца (загадчык Людміла Шкруць) і Ліпская УА (загадчык Валерыя Кабушка).
Самымі стыльнымі фларыстамі, якія стварылі тэматычныя кветкавыя экспазіцыі, сталі медыкі тэрапеўтычнага аддзялення райбальніцы з кам-пазіцыяй «Летні дождж» (на здымку), на другім і трэціх месцах прадстаўнікі паліклінікі і клініка-дыягнастычнай лабараторыі.
Галіна ЗАРЭЧНАЯ.